25 красавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Аўстрыі: Найлепшы Brexit – гэта адсутнасць Brexit

Прэзідэнт Аўстрыі: Найлепшы Brexit – гэта адсутнасць Brexit

Аляксандр Ван дэр Бэлен заявіў, што найлепшым з магчымых варыянтаў Brexit будзе адмова ад яго.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на APA.

"Найлепшы Brexit – гэта адсутнасць Brexit. Другі найлепшы Brexit – гэта той, пра які ЕЗ дамовіўся з Лонданам. Абсалютна непажаданым з'яўляецца жорсткі Brexit без усякага пагаднення", – сказаў Ван дэр Бэлен.

Таксама прэзідэнт прывітаў пастанову пра адтэрміноўку Brexit да 31 кастрычніка.

Ван дэр Бэлен выказаў надзею, што ўрад і парламент Вялікай Брытаніі выкарыстаюць гэты час для дасягнення добрага выніку.

Нагадаем, краіны Еўразвязу і Брытанія дамовіліся пра "гнуткае" падаўжэнні максімальнай адтэрміноўкі Brexit да 31 кастрычніка сёлета.

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што згодна з еўрапейскім законам Вялікая Брытанія можа ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі парламент.

У адказ на гэта прэм'ерка Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што краіна можа пакінуць ЕЗ яшчэ да выбараў.

23 чэрвеня 2016 года брытанцы на рэферэндуме сказалі "не" захаванню сяброўства Вялікай Брытаніі ў складзе Еўрапейскага Звязу. За выхад краіны з ЕЗ прагаласавала 52% выбарнікаў, супраць – 48%. Шатландыя і Паўночная Ірландыя ў асноўным прагаласавалі за захаванне сяброўства Злучанага Каралеўства ў ЕЗ, а Уэльс і Англія падтрымалі Brexit.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках