29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўпершыню ў гісторыі з'явіўся амбасадар КНДР

15
У Беларусі ўпершыню ў гісторыі з'явіўся амбасадар КНДР
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА МЗС БЕЛАРУСІ

Амбасада Паўночнай Карэі адчынілася ў Беларусі ў 2016 годзе.

11 красавіка ў МЗС Беларусі прайшла сустрэча амбасадара КНДР Зу Зэн Бона з намеснікам міністра Андрэем Дапкюнасам з нагоды ягонага прыбыцця ў краіну. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Адзначаецца, што Дапкюнас вітаў пастанову кіраўніцтва Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі пра накіраванне ў Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых стасункаў амбасадара КНДР з рэзідэнцыяй у Менску і пажадаў Зу Зэн Бону поспехаў на адказнай пасадзе.

ФОТА: ЯЎГЕН ЕРЧАК, TUT.BY

У ходзе сустрэчы амбасадар перадаў копіі даверчых граматаў.

«У сяброўскай гутарцы бакі абмеркавалі становішча і перспектывы развіцця двухбаковых стасункаў, а таксама супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях», – праінфармавалі ў МЗС.

Нагадаем, у 2016 годзе ў Беларусі адчынілася амбасада КНДР. Аднак у дыпмісіі на той момант працавалі афіцыйныя прадстаўнікі КНДР – часовы павераны ў справах Пак Ен Сік і гандлёвы прадстаўнік Лю Чол Хун.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках