25 красавiка 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ва Украіне: Чорны лебедзь можа прыляцець да любога з кандыдатаў

8
Выбары ва Украіне: Чорны лебедзь можа прыляцець да любога з кандыдатаў

Сацыёлагі, палітолагі і штабы пра свежыя рэйтынгі.

Уладзімір Зяленскі істотна адарваўся ад Пятра Парашэнкі ў прэзідэнцкім рэйтынгу. За яго гатовы прагаласаваць 61% украінцаў, якія маюць намер галасаваць у другім туры. Затое 24% плануюць падтрымаць дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку. Яшчэ 15% не могуць адказаць. Такія звесткі прыводзіць сацыялагічная група Рэйтынг, паведамляе nv.ua.

Сярод тых, хто вызначыўся з выбарам і пойдзе галасаваць, шоўмэна гатовы падтрымаць 71%, а Парашэнку – 29%. Сярод усіх апытаных 51% назваў сваім кандыдатам Зяленскага, а 21% – дзейнага прэзідэнта, 18% – не вызначыліся.

Даследаванне праводзілася 5–10 красавіка сярод 3 тыс. поўнагадовых рэспандэнтаў. Хібнасць не перавышае 1,8%.

Пратэставыя настроі выбарнікаў

Дынаміка матываў галасавання ў другім туры сведчыць пра рост пратэставых настрояў выбарнікаў абодвух кандыдатаў. Пра гэта апавёў дырэктар сацыялагічнай групы Рэйтынг Аляксей Анціповіч.

Тры чвэрці прыхільнікаў Парашэнкі гатовыя аддаць свой голас менавіта за яго, а чвэрць галасуюць хутчэй супраць Зяленскага. Больш за 40% выбарнікаў шоўмэна плануюць прагаласаваць менавіта за яго, таму што яны супраць Парашэнкі.

"Выбарнікаў Зяленскага мы спыталі: а вось галасуючы за Зяленскага, вы галасуеце за самога Зяленскага, ці, хутчэй, супраць Пятра Парашэнкі? Вось тут мы атрымалі яшчэ 41% выбарнікаў Уладзіміра Зяленскага, якія хутчэй галасуюць супраць Пятра Парашэнкі, а не за Уладзіміра Зяленскага, 57% сказалі, што яны галасуюць проста за Зяленскага, але значны паказнік, і ён вельмі важкі – гэта супраць дзейнага прэзідэнта. У дынаміцы таксама мы бачым рост амаль у паўтара разы", – адзначыў Анціповіч.

Пацвердзяцца ў ходзе галасавання

Вынікі сацыялагічных апытанняў, якія дэманструюць істотную перавагу Зяленскага, хутчэй за ўсё, пацвердзяцца падчас рэальнага галасавання. Такое меркаванне ў эфіры Радыё "Новы час" (НЧ) выказаў намеснік выканальнага дырэктара Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС) Антон Грушэцкі.

Ён адзначыў, што для адтоку галасоў за кандыдата Зяленскага той павінен вельмі моцна сябе дыскрэдытаваць. Грушэцкі дадаў, што будучыя дэбаты паміж дзейным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і шоўмэнам Уладзімірам Зяленскім могуць паўплываць толькі на думку абмежаванай колькасці выбарнікаў.

"На сёння, бо ў нас сапраўды ёсць цэлых паўтара тыдня і могуць усплыць цікавыя факты і дэталі. Але калі... захаваецца, то вынікі другога тура будуць такімі, як паказваюць апытанні", – адзначыў Грушэцкі.

Прагнозы Зяленскага

Гэтыя групы Рэйтынгу супадаюць з вынікамі, якія прагназавалі ў штабе Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта ў інтэрв'ю НЧ апавёў прадстаўнік штаба Дзмітрый Разумкоў.

Ён адзначыў, што каманда прыкладае намаганні, каб рэйтынг кандыдата ў прэзідэнты яшчэ больш павысіўся напярэдадні выбараў. Аднак, на ягоную думку, дэбаты наўрад ці істотна паўплываюць на вынікі абодвух бакоў. Затое, на думку Разумкова, на пазіцыі Зяленскага можа паўплываць чорны піяр з боку каманды апанента.

"Мы робім усё для таго, каб ягоны рэйтынг рос. Прытым пытанне не ў рэйтынгу, пытанне ў даверы і падтрымцы ўкраінцаў, і мы спадзяемся, што гэты паказнік будзе павялічвацца, паколькі сёння нашы апаненты не грэбуюць выкарыстоўваць розныя тэхналогіі. Такога аб'ёму чорнага піяру, які запушчаны пасля першага тура, я, на жаль, не памятаю", – падкрэсліў Разумкоў.

Рэйтынг Парашэнкі

У штабе Парашэнкі перакананыя, што рэйтынг дзейнага прэзідэнта яшчэ павялічыцца ў другім туры выбараў. У інтэрв'ю НЧ намеснік кіраўніка парламенцкай фракцыі БПП Сяргей Беразенка і прадстаўнік штаба дзейнага прэзідэнта падкрэсліў – розныя даследаванні паказваюць, менш за 20% выбарнікаў яшчэ не вызначыліся з кандыдатам.

Беразенка таксама выказаў меркаванне, што дэбаты могуць істотна паўплываць на ход выбараў.

"Другі тур – гэта заўсёды дэбаты. Ад таго, як яны адбудуцца, паводле выніках дэбатаў, я бачыў розныя сацыялогіі, і кожная з іх пацвярджае, што ад 20% да 30% украінцаў не вызначыліся са сваім выбарам, дэбаты могуць вельмі сур'ёзна паўплываць на вынікі волевыяўлення. Ведае толькі пан Бог, як яны адсоткава могуць змяніцца. Хто возьме на сябе смеласць прагназаваць, колькі адсоткаў каму нададуць дэбаты, то будзе некампетэнтны, таму што ніхто яшчэ не чуў, што адбылося на дэбатах і пра што казаў той ці іншы кандыдат" , – адзначыў Беразенка.

Перамога Парашэнкі малаверагодная

Вынікі апошніх апытанняў цалкам упісваюцца ў карціну папярэдніх даследаванняў, адзначыў у інтэрв'ю НЧ намеснік старшыні Інстытута сацыялогіі НАН Украіны Яўген Галаваха.

Паводле ягоных словаў, пэўным чынам на вынікі могуць паўплываць дэбаты, але наўрад ці вынікі зменяцца нават на 10–15%.

Ён дадаў, калі б дэбаты прайшлі 14, а не 19 красавіка, яны мелі б большы эфект на вынікі выбараў. Акрамя таго, сітуацыю можа крыху змяніць перадвыбарчая агітацыя. Галаваха падкрэсліў, што перамога дзейнага прэзідэнта малаверагодная. Аднак ён нагадаў, што ў 1994 годзе паводле звестак сацапытанняў сярод кандыдатаў у прэзідэнты перамагаў Леанід Краўчук, аднак кіраўніком дзяржавы абралі Леаніда Кучму.

"Адзінае, што можа змяніць сітуацыю, – гэта сапраўды дэбаты і агітацыя. Удалая або няўдалая, дакладная ці недакладная. Акрамя дэбатаў яшчэ агітацыя. Вось я сёння плакаты бачыў, віселі ў Кіеве. Я не ведаю, спрацуе або не, але ўжо нейкія крокі я бачу", – адзначыў Галаваха.

Чорны лебедзь для кандыдатаў

Звычайна напярэдадні другога тура не можа расці рэйтынг толькі аднаго з кандыдатаў, заўважыў у інтэрв'ю НЧ палітолаг Яўген Магда. Ён адзначыў, таксама цяжка ўявіць, што за тыдзень падтрымка Зяленскага вырасла ў два разы.

Нягледзячы на тое, што Зяленскі, бясспрэчна, мае значна больш шанцаў на перамогу, палітолаг не выключае, што сітуацыя яшчэ можа змяніцца.

"Чорны лебедзь можа прыляцець да любога з кандыдатаў. Для Парашэнкі ў пэўнай ступені гэта стала расследаванне Бігуса, якое выклікала шмат сумневаў асабіста ў мяне, але відавочна яно выявіла ягоныя магчымасці. Што можа стаць чорным лебедзем для Зяленскага, я не ведаю. Ён на сённяшні момант нагадвае жэле, ягоная пазіцыя нагадвае жэле. Несумненна ён мае на яе права ў якасці кандыдата. І я не ведаю, якім можа быць чорны лебедзь, але я не выключаў бы, што ён прыляціць", – падкрэсліў Магда.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках