19 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрам Таліна абралі расейскамоўнага карэйца з Казахстана

6
Мэрам Таліна абралі расейскамоўнага карэйца з Казахстана
МІХАІЛ КЫЛВАРТ

Новым мэрам Таліна абралі чальца Цэнтрысцкай партыі Міхаіла Кылварта.

Пра гэта паведамляецца на сайце эстонскай сталіцы.

Ягоную кандыдатуру падтрымалі 45 дэпутатаў з 70. Восенню 2017 года Кылварт быў абраны старшынёй гарадской рады Таліна, у 2011–2017 гадах быў намеснікам мэра, курыраваў сферы адукацыі, культуры, спорту, працы з моладдзю.

Як паведамляе ERR, ранейшы мэр Таліна Тааві Аас быў абраны дэпутатам парламента.

Кылварт падзякаваў дэпутатам дзяржсходу за давер, паведамляе postimees.ee.

«Вельмі вялікі гонар і адказнасць быць абраным на гэткую адказную пасаду, на якой раней працавалі такія гістарычныя асобы, як Вальдэмар Лендэр і Яан Поска», – сказаў Міхаіл Кылварт.

«Эстонская мова – станавы хрыбет ідэнтытэту эстонскага чалавека і падстава эстонскай культуры. Кожны, хто жыве ў Эстонскай дзяржаве, павінен усведамляць значэнне эстонскай мовы і ўспрымаць гэта ў кантэксце культуры. У той самы час мы павінны ўсведамляць, што і для расейцаў, і для людзей іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць побач з намі, важныя і іхнія ўласныя мова і культура. Культуры ўзбагачаюць адна адну, калі паміж імі няма супрацьпастаўлення, калі носьбіты культуры адчуваюць сябе свабоднымі і падтрымліваюць адзін аднаго», – сказаў Кылварт.

Кылварт нарадзіўся ў казахскім горадзе Кызыларда, з'яўляецца карэйцам з нацыянальнасці. У 2010 годзе ён увайшоў у эстонскую Раду расейскіх школаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках