19 красавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка ўпершыню пракаментавала прэзідэнцкую гонку паміж Зяленскім і Парашэнкам

12
Цімашэнка ўпершыню пракаментавала прэзідэнцкую гонку паміж Зяленскім і Парашэнкам
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА

Лідарка «Бацькаўшчыны» заклікала кандыдатаў вярнуцца да рэальнага абмеркавання сітуацыі ва Украіне.

Лідарка Бацькаўшчыны Юлія Цімашэнка ўпершыню пасля паразы пракаментавала перадвыбарчыя дэбаты паміж кандыдатамі Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Зяленскім.

У каментары "Громадському" яна падкрэсліла, што ні адзін з удзельнікаў другога тура выбараў не ў стане "разабрацца з тымі праблемамі, якія сёння стаяць перад Украінай".

"Ведаючы кожнага з іх досыць глыбока і разумеючы не толькі фасадныя рэчы, але і тое, што адбываецца за кулісамі, я магу сказаць, што не магу каго-небудзь з іх падтрымаць", – сказала лідарка Бацькаўшчыны, якая заняла трэцяе месца ў першым туры.

Паводле словаў Цімашэнкі, выбарчая кампанія другога тура нагадвае ёй "варонку негатыву" і "спаборніцтвы аналізамі". Яна рэкамендавала перастаць ладзіць "пабоішча" вакол аналізаў і пачаць спаборнічаць "стратэгіямі, зместам, ідэямі".

"Я хачу ім параіць вярнуцца да рэальнага абмеркавання, як яны краіну будуць выводзіць з гэтага цяжкага стану. Каб краіна гэта адчувала. Будучыня краіны фармуецца не ў кабінетах уролагаў", – падкрэсліла яна.

Цімашэнка дадала, што цяпер ейная партыя не збіраецца аб'ядноўвацца ні з новымі, ні са старымі асобамі.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў адбыўся 31 сакавіка. У першым туры перамаглі шоўмэн Уладзімір Зяленскі (30,24%) і дзейны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка (15,95%).

Цімашэнка заняла трэцяе месца і не прайшла ў другі тур выбараў. Яе падтрымалі 13,4% украінцаў. Яна прызнала паразу і заявіла, што будзе рыхтавацца да парламенцкіх выбараў увосень сёлета.

Цімашэнка змагалася за прэзідэнцкае крэсла тройчы. У 2010 годзе яна саступіла ўцекламу экс-прэзідэнту Віктару Януковічу, у 2014 годзе – цяперашняму кіраўніку дзяржавы Пятру Парашэнку ў першым туры.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках