24 лiпеня 2019, Серада, 6:30
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Свабоду Статкевічу! Свабоду Севярынцу!

44
Фото: Сергей Балай

Лукашэнка ў паніцы.

Прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, распаўсюдзіла тэкст заявы ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, паведамляе Charter97.org.

Напярэдадні малебну за ахвяр сталінскіх рэпрэсій, які прайшоў у цэнтры Менска, каля галоўных хрысціянскіх святынь краіны 7 красавіка, спецслужбамі былі выкрадзены і кінутыя за краты лідары і актывісты беларускай апазіцыі.

9 красавіка на 15 дзён арыштавалі Мікалая Статкевіча. Лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу абвінавацілі ў закліку да малітвы. Яго спрабавалі асудзіць без сведак, прывезлі ў суд употакі ад сваякоў і журналістаў.

8 красавіка суд Менскага раёна прысудзіў да арышту на 15 дзён Паўла Севярынца. Палітыка абвінавацілі ў тым, што ён перашкаджаў знішчэнню крыжоў на месцы расстрэлаў у Курапатах.

Раней былі выкрадзены актывісты Максім Вінярскі, Вольга Нікалайчы і Ніна Багінская. Больш за тры дні ніхто не мог атрымаць дакладнай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне, дату і час суда. Вольгу Нікалайчык і Ніну Багінскую прысудзілі да вялікіх штрафаў, а Максіма Вінярскага - да арышту на 13 дзён.

Лукашэнка, на загад якога былі знішчаны блізу сотні крыжоў на месцы пахаванняў ахвяр рэпрэсій, ведае, што пра яго думаюць беларусы і адчувае, што страчвае ўладу. Вар'яцкія ўчынкі - лішняе сведчанне яго няўпэўненасці і разгубленасці. Загнанага ў кут слабога састарэлага правадыра прыводзяць у паніку сотні людзей, якія сабраліся памаліцца ў цэнтры Менска. Ён баіцца нават уласных пастаноў, таму пагром у Курапатах пачаўся на досвітку, а выкрадзеных палітыкаў і актывістаў спрабавалі асудзіць таемна.

Але самы вялікі страх у дыктатара выклікаюць выбары і лідары, якія заявілі пра свой удзел у іх - Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец. Іх арышт - гэта ўсяго толькі спроба дробнага шулера хаця б на некаторы час адысці ад найбольш небяспечных апанентаў.

Арышт Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца - тэст для ўсіх прыхільнікаў перамен у Беларусі. Зможам абараніць нашых лідараў - зможам дамагчыся свабоды для сябе і для сваёй краіны.

Свабоду беларускім палітвязням!

Свабоду Мікалаю Статкевічу!

Свабоду Паўлу Севярынцу!