23 красавiка 2024, aўторак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Скарачэнне аб'ёму транзіту расейскай нафты ставіць пытанне аб захаванні мытнай перарэгістрацыі

9
Экспэрт: Скарачэнне аб'ёму транзіту расейскай нафты ставіць пытанне аб захаванні мытнай перарэгістрацыі

Менск можа сур'ёзна страціць праз нафтавыя спрэчкі.

Магчымае скарачэнне аб'ёму транзіту нафты і нафтапрадуктаў праз Беларусь, а таксама рост стаўкі транзіту ставяць пытанне аб захаванні схемы мытнай перарэгістрацыі. Такое меркаванне выказаў вядучы аналітык Фонду нацыянальнай энэргетычнай бяспекі РФ Ігар Юшкоў, піша officelife.media.

Логіка Масквы можа быць наступнай: скарачаецца транзіт - скарачаецца і мытная перарэгістрацыя. Таму сторанам варта шукаць больш стваральны спосаб вяртання за стол «нафтавых» перамоў.

Ён нагадаў, што ад мытнай перарэгістрацыі 6 млн т нафты беларускі бюджэт атрымаў у 2017 годзе прыкладна $ 520,5 млн, а ў 2018-м - $ 770,9 млн.

Паводле ацэнкі Юшкова, павышэнне тарыфу на прапампоўванне на 23% зробіць пастаўкі нафты нафтаправодам «Дружба» менш прывабнымі. Гэта значыць Менск можа страціць аб'ёмы транзіту, а з імі - і сваё геаэканамічнае значэнне.

Экспэрт нагадаў і пра тое, што планавае павышэнне беларускага тарыфу на 7,6% адбылося 1 лютага 2019 года, і цяпер пытанне будзе абмяркоўвацца на ўзроўні ўпаўнаважаных ўстаноў (з расейскага боку гэта ФАС).

Ігар Юшкоў мяркуе, што ў выпадку заканчэння падатковага манеўру без пагаднення аб кампенсацыі ад РФ рэнтабельнасць беларускіх НПЗ знізіцца. Нават калі беларускія прадпрыемствы будуць перапрацоўваць усю ўласную нафту, ім давядзецца купіць блізу 16,4 млн тон расейскай нафты сусветным коштам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках