19 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча на 3-м месцы па інвестыцыйнай прывабнасці сярод краін свайго рэгіёну

Польшча на 3-м месцы па інвестыцыйнай прывабнасці сярод краін свайго рэгіёну

Краіна атрымала добрыя адзнакі за якасць персаналу, наяўнасць субпадрадчыкаў, а таксама за сяброўства ў ЕЗ.

Польшча заняла трэцяе месца ў рэйтынгу інвестыцыйнай прывабнасці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і краін Балтыі. Гэта вынікае з XIV кан’юнктурнай анкеты польска-нямецкай гандлёва-прамысловай палаты, паведамляе «Радыё Польшча».

Апытанне было праведзенае ў супрацоўніцтве з 14 іншымі двухбаковымі палатамі ў Польшчы.

Першае месца заняла Эстонія, другое - Чэхія. Летась Польшча заняла другое месца.

Польшча атрымала добрыя ацэнкі, між іншым, за якасць персаналу, наяўнасць субпадрадчыкаў, а таксама за сяброўства ў Еўрапейскім саюзе. Крытычныя заўвагі тычацца, сярод іншага, рэгулятарнай нявызначанасці.

Генеральны дырэктар Польска-нямецкай гандлёва-прамысловай палаты Майкл Керн сказаў, што асноўныя галіны прамысловасці, у якіх было праведзенае даследаванне, - гэта паслугі, вытворчасць, гандаль, будаўніцтва, а таксама пастаўкі. Больш за палову апытаных добра ацэньваюць стан польскай эканомікі.

Намеснік міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы Тадэвуш Касціньскі заявіў, што цяпер прасоўваюцца інвестыцыі, звязаныя з інавацыямі і перадавымі тэхналогіямі.

«Мы садзейнічаем інвестарам, якія працуюць з нашымі ВНУ [...], каб ствараць добрыя працоўныя месцы, мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з мясцовымі пастаўшчыкамі, і, вядома, у тым, каб паслуга або прадукт былі даступныя не толькі ў Польшчы, але і за мяжой», - падкрэсліў намеснік міністра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках