29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Табакеркі» сябра Лукашэнкі ўжо ўшчыльную падабраліся да Менска

15
«Табакеркі» сябра Лукашэнкі ўжо ўшчыльную падабраліся да Менска
АРХІЎНЫЯ ФОТА NEWGRODNO.BY

На чарзе - Камароўка і «Усход».

«Табакеркі» ўшчыльную падабраліся да Менска - шапікі ўжо ўсталёўваюць у Бараўлянах, паведамляюць у тэлеграм-канале «МотолькоПомоги». Сталіца - на чарзе. І, відавочна, з'явяцца «Табакеркі» ў Менску сярод іншага ў «Манетцы» на Камароўцы і каля «Дана Мол», піша tut.by.

«Табакеркі» пачалі актыўна з'яўляцца ў рэгіёнах яшчэ летась. Іх усталёўвае падкантрольная набліжанаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Аляксею Алексіну кампанія «Энэргія-ОІЛ», якая рэалізуе інвестпраект стварэння недзяржаўнай сеткі ў гандлі тытунёвымі вырабамі. У адных абласцях жыхары выступаюць супраць «табакерак», у іншых - не бачаць у шапіках нічога дрэннага. Пакуль трымаецца толькі Менск, але шапікі «Энэргія-ОІЛ» ужо пачалі ўсталёўваць у прыгарадзе - у Бараўлянах.

«ТАБАКЕРКІ» Ў ГОМЕЛІ
ФОТА: АЛЕНА БЫЧКОВА

Для сталіцы ж, якая ў 2008 годзе імем рэвалюцыі зачысціла горад ад шапікаў, вяртанне іх на вуліцу выглядае як страта твару, распавядалі раней асобныя чыноўнікі. Але ўказ ёсць указ, таму максімум, чаго ўдалося дамагчыся - гэта іншага дызайну «табакерак». Паводле інфармацыі партала, ён ужо ўзгоднены з Менгарвыканкамам. Цяпер горад працягвае вылучаць участкі для размяшчэння аб'ектаў «Энэргія-ОІЛ». І, відавочна, «Табакеркі» будуць і ў цэнтральнай частцы Менска.

«ТАБАКЕРКІ» Ў БАРАЎЛЯНАХ
ФОТА З ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛА «МОТОЛЬКОПОМОГИ»

Так, цяпер «Энэргія-ОІЛ» шукае кантралёраў-касіраў у тытунёвыя шапікі ў ГЦ «Манетка» на Камароўцы (не адносіцца да Камароўскага рынка) і на вуліцу Мсціслаўца ў раёне метро «Усход». Там побач знаходзіцца «Дана Мол». Прапануюць заробак ад 500 рублёў да выліку падаткаў. Праўда, праз некаторы час пасля публікацыі вакансія на «Усходзе» знікла.

Нагадаем, пад «Табакеркі» ўлады абавязаныя без аўкцыёну падаць у арэнду інвестару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання гандлёвых аб'ектаў. Гэта шапікі, крамы, павільёны і неізаляваныя пункты, у якіх не менш за 80% тавару - тытунёвыя вырабы.

Усяго ж у Менску да канца 2019 года павінна быць выдзелена 500 участкаў пад тытунёвыя пункты «Энэргія-ОІЛ». Па краіне - 2500 участкаў. Завяршыць стварэнне недзяржаўнай сеткі па гандлі тытунёвымі вырабамі плануюць да канца 2020 года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках