29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Неўзабаве Расея адмовіцца ад беларускіх прадуктаў

28
Эканаміст: Неўзабаве Расея адмовіцца ад беларускіх прадуктаў

Цяпер у сельскай гаспадарцы адбываецца тое, што ў канцы 90-х адбывалася ў прамысловасці.

Беларусь не можа увозіць у Расею яблыкі і грушы. «Рассельгаснагляд» тлумачыць забарону тым, што наша краіна сістэматычна ажыццяўляла пастаўкі «санкцыйнай прадукцыі пад выглядам беларускай». Такія забароны ўжо сталі рэгулярнымі. Дзеянні Масквы востра пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка. Дыктатар назваў абмежаванні санкцыямі. Эканамічныя забароны Крамля «Белсат» абмеркаваў з эканамістам Львом Марголіным.

«На мой погляд, цяпер у сельскай гаспадарцы адбываецца тое, што ў канцы 90-х адбывалася ў прамысловасці. Памятаеце, як тады беларускія лядоўні, тэлевізары, пральныя машыны ішлі ў Расею? А потым там пабудавалі свае прадпрыемствы, і цяпер мы бачым гэтую прадукцыю з расейскага боку. Тое ж самае сёння адбываецца, на мой погляд, і ў сельскай гаспадарцы. Яна паступова падымаецца ў Расеі, і ёй не хочацца мець ніякай канкурэнцыі з боку Беларусі. І ёсць удалае спалучэнне абставінаў, што можна ківаць на парушэнне санкцый і гэтак далей...»

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках