19 красавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яблыкі разладу

19
Яблыкі разладу

Што робіць Расея, каб абысціся без беларускіх прадуктаў?

Беларусі давядзецца шукаць новыя рынкі збыту яблыкаў і груш. Расея закрыла мяжу на ўвоз гэтай садавіны. «Рассельгаснагляд» пад беларускімі сертыфікатамі чарговым разам убачыў так званую «санкцыёнку». Выпадкова ці не, але пастаўкі прыпынілі праз некалькі тыдняў пасля апублікавання «Белсатам» у праграме «Давайце разбірацца» грунтоўнага расследавання аб кантрабандзе садавіны.

Ад выкідання на бытавыя сметнішчы да знішчэння будользерамі і спальвання... Барацьба «Рассельгаснагляду» з еўрапейскімі і ўкраінскімі харчамі эвалюцыянуе з 2015 года. Паралельна разгортваецца імпартазамяшчэнне. Напрыклад, на прадпрыемстве «УГМК-Агра» ў Сібіры пачалі рабіць сыр з малака сапраўдных французскіх коз.

Ілля Бондараў, дырэктар «УГМК-Агра», Сібір:

«З паліц зніклі пэўныя тыпы тавараў і пачалося імпартазамяшчэнне. Мы атрымалі магчымасць вырабіць гэты сыр і самае галоўнае - прадаць яго».

Якасна і ў дастатковай колькасці замясціць усе прадукты - задача складаная. У складзе прадуктаў новага пакалення сустракаюцца нечаканасці. Напрыклад, журналісты «Фонтанки.ру» ў Пецярбургу правяралі, што адбываецца з тварагом пад агнём...

«Ужо 10 хвілін, як загарэлася і гарыць у лыжцы рэчыва, якое мы набылі як 9-адсоткавы «Пскоўскі тварог», - кажа журналістка.

Але відаць лепш так, чым прапусціць праз мяжу варожыя сыры і садавіну. Цяпер - і беларускія... Сёння першы дзень, як не вязем расейцам нашы яблыкі і грушы. Аляксандр Лукашэнка на гэта адрэзаў:

«Самі знаходзяцца пад санкцыямі і асуджаюць гэта, я тут іх цалкам падтрымліваю... І ў той жа час такой жа зброяй ваююць супраць найбліжэйшых сваіх хаўруснікаў».

«Рассельгаснагляд» бачыць праблему інакш:

«Рассельгаснагляд у 2018 годзе і ў пачатку 2019-га сістэматычна выяўляў пастаўкі санкцыйнай прадукцыі пад выглядам беларускай у суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў, выдадзеных фітасанітарнай службай Беларусі».

Служба прасіла ўлады ўзмацніць кантроль за сертыфікацыяй і хацела б ведаць, колькі яблыкаў і груш вырошчваюць беларускія прадпрыемствы, і ці не падобныя часам нашы гатункі на санкцыйныя. Эканамічны аглядальнік Станіслаў Івашкевіч:

«Дзель санкцыйных яблыкаў пры экспарце ў Расею вельмі вялікая. Імпарт польскіх яблыкаў у Беларусь павысіўся ў разы пасля ўвядзення санкцый супраць Расеі. Адпаведна падскочыў і экспарт. Хоць садавіна цяпер схаваная пад беларускімі ці іншымі не еўрапейскімі сертыфікатамі. Пры гэтым беларускія вытворцы адмаўляюцца ад вырошчвання садоў».

Кантрабандай займацца выгадна - зрабілі выснову журналісты «Белсата» ў апублікаваным напярэдадні расследаванні што да схем, згодна з якімі пастаўшчыкі правозяць псеўдабеларускую садавіну...і не толькі.

«Гэта морапрадукты: рыба, кальмары і крэветкі, садавіна тыпу ананасаў, ківі і хурмы, а таксама садавіна», - тлумачыць Станіслаў Івашкевіч.

Якія беларускія тавары да спадобы расейцам - пералічваюць жыхары Вялікага Ноўгарада: малочныя і кісламалочныя прадукты (асабліва смятана), каўбасныя вырабы, яблыкі і настойка.

Аб'ёмы «санкцыёнкі» ацэньваюцца на сотні мільярдаў даляраў. Згодна з даследчым цэнтрам EAST, «Рассельгаснагляд» спыняе толькі блізу 1% нелегальна ўвезеных харчоў. Толькі ў першыя два гады ўтылізавалі 8872 т ежы: з іх 326 тон - мяса і малако. Наўпроставага стаўлення да кантрабанды беларускія ўлады не маюць, мяркуе эканаміст Леанід Заіка:

«Гэта даволі небяспечная справа. Калі толькі на нейкім мясцовым узроўні...нейкія дакументы ад мытнікаў схаваць... Магчыма. Што тычыцца нейкіх арганізаваных буйных паставак пры пасярэдніцтве дзяржаўных структур - гэта малаймаверна».

Аляксандр Лукашэнка, усведамляючы іміджавыя страты, даручыў высокім чыноўнікам шукаць вінаватых.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках