20 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што ў космасе можа Беларусь?

14
Што ў космасе можа Беларусь?

Часы касмічнай гонкі даўно прайшлі, аднак менавіта цяпер індустрыя высокіх палётаў набірае абароты.

З кім і куды крочыць сучасны космас, і дзе ва ўсёй гэтай новай касмічнай ліхаманцы месца нашай краіне - разбіраўся «Белсат».

Паспяховым запускам і пасадкай новай амерыканскай звышцяжкай ракеты «Falcon Heavy» прыватнай кампаніі «SpaceX» адзначылі цяперашні сусветны дзень касманаўтыкі.

Акрамя бездакорнага старту і вываду спадарожніка на арбіту ўпершыню ў гісторыі здолелі пасадзіць на Зямлю адразу тры прыступкі! «Falcon Heavy», пабудаваная прадпрымальнікам Ілонам Маскам, належыць да класа самых складаных звышцяжкіх ракет.

Сваімі дзёрзкімі праектамі прадпрымальнік ужо перавярнуў касмічную гульню і неаднаразова давёў: космас - справа прыватная! Такога ж меркавання і шэраг мільярдэраў і візіянераў, якія даўно адчулі перспектывы касмічнага маштабу.

Рычард Брэнсан, кіраўнік «Virgin Galactic»:

«Ведаеце, цягам 20 гадоў кошт падарожжа ў космас будзе зніжацца. Пакуль гэта, вядома, дорага, але, відавочна, зусім хутка будзе каштаваць 30 тысяч даляраў. Але нават цяпер ёсць ахвотныя заплаціць «Virgin Galactic» мільён даляраў».

Касмічны кландайк цяпер бачаць і зусім невялікія краіны, якія пільна займаюцца ўласнымі праграмамі. Апошні прыклад - учорашняя катастрофа ізраільскага зонда «Beresheet», які даляцеў да Месяца, але не здолеў сесці.

Офер Даран, кіраўнік касмічнай праграмы Ізраіля:

«Мы скончылі аналіз звестак тэлеметрыі. Відавочна, адмовіў адзін з інэрцыйных блокаў вымярэння, гэта пацягнула ланцуг праблем і адключэнне рухавіка. Аднак усё ж мы дасягнулі неймавернага поспеху ў дастаўцы касмічнага апарата на Месяц».

А ці ведаюць на вуліцах Менска аб касмічныя поспехах Беларусі?

«У нас няма ніякіх, ці я не дасведчаны аб нейкіх касмічных дасягненнях. Толькі ў часы СССР».

«Калі знойдзецца такі Ілон Маск у нас - то, вядома, я толькі за! Каб ён развіваў касманаўтыку ў Беларусі, але пакуль праблемы краіны ў тым, каб развіць хоць тое, што маем на Зямлі».

«За апошні час я не ведаю... Ну там жа спадарожнікі робяць... А з ранейшага - Клімук».

«Наколькі я памятаю, раз ужо спрабавалі гаварыць, што Беларусь - касмічная дзяржава, але нешта не атрымалася нічога з гэтага».

Нягледзячы на скепсіс, наша краіна мае ўласную касмічную праграму, спадарожнікі і навуковы патэнцыял, які можна развіваць.

Што ж да людзей, якімі варта ганарыцца, то тут лепш узгадаць не савецкі час, а нашага суайчынніка, акадэміка Барыса Кіта, які спрычыніўся да запуску місіі «Apollo» на Месяц, і першы ў свеце напісаў падручнік пра ракетнае паліва. Ягонае імя закладзенае ў капсуле часу найлепшых навукоўцаў сусветнай касманаўтыкі, а Васіль Быкаў уважаў Барыса Кіта за беларуса нумар адзін ва ўсім свеце!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках