25 красавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларускія настаўнікі сыходзяць са школаў?

13
Чаму беларускія настаўнікі сыходзяць са школаў?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Педагог з Віцебска назваў галоўныя прычыны.

Пра тое, што прафесія настаўніка апошнім часам страціла ранейшы прэстыж, мы пісалі неаднаразова. Але, як і раней, ёсць яшчэ нямала людзей, хто свядома ідзе ў прафесію, хто бачыць сябе толькі педагогам. Аднак яны таксама сыходзяць са школы. Чаму? Прычынаў шмат, піша педагог з Віцебска для сайта «Віцебскі Кур'ер».

І вось яркі прыклад – «водгук аб працы ва ўстанове адукацыі» ад карыстальніка аднаго з гарадскіх паблікаў Віцебска.

Па-першае, не чакайце завоблачных сумаў. Па-другое, бясконцыя падпрацоўкі, грошай ад якіх у разліковым лістку зусім незаўважна. Па-трэцяе, будзьце гатовыя прыбіраць тэрыторыю: палоць, фарбаваць, грэбці, саджаць, капаць і далей паводле спісу.

Па-чацвёртае, уладкоўваецеся вы на адну пасаду, але рыхтуйцеся да таго, што будзеце часта ездзіць у калгасы-саўгасы і хадзіць на любы «шабаш» для добраўпарадкавання горада. Да прыкладу, стрыгчы нажніцамі траву, ляпіць снежных бабаў, прыбіраць лісце, чысціць снег, фарбаваць або бяліць літары на газонах і не толькі, а таксама рыхтаваць установу да «прыёмкі» камісіі з аддзела адукацыі.

Увогуле, вы «затычка» ўсюды. Ва ўсіх адзін суботнік, а тут цэлы месяц у выглядзе бонусу. А адмовіцца няможна, бо ні прэміі, ні якіх-небудзь саслабленняў вы не ўбачыце. Увогуле – ЛЕ-ПА-ТА!

Акрамя таго, у каментарах да паста Яўген нагадаў, што працоўны дзень у настаўніка з прыходам дадому не заканчваецца – «трэба пісаць планы ўрокаў». А Таццяна падказала, што «забыліся яшчэ і пра пачак сшыткаў, якія трэба праверыць».

Што тычыцца «кучы абавязкаў», якія не маюць ніякага дачынення да педагогікі, то спіс можна доўжыць і доўжыць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках