29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Беларусі не працуе іпатэка

7
Чаму ў Беларусі не працуе іпатэка

Ва ўсіх удзельнікаў угоды занадта вялікія рызыкі.

Такое меркаванне выказала кіраўніца сектару іпатэчнага крэдытавання «Твая сталіца – Навабудцэнтр» Людміла Сямёнава, піша «Беларусь и мир».

Паводле ейных словаў, выплата ў крэдыце складае большую частку прыбытку пазычальніка, а ў выпадку невыканання абавязальніцтваў апошнім банку досыць складана рэалізаваць кватэру, якая знаходзіцца ў закладзе, што звязана з недастатковай прапрацоўкай заканадаўчай базы.

Як патлумачыла спецыялістка, слова «іпатэка» часта ўжываюць памылкова.

Згодна з законам, іпатэка – адна з формаў закладу, пры якой закладзеная нерухомая маёмасць застаецца ва ўласнасці пазычальнiка, а крэдытор у выпадку невыканання пазычальнікам сваіх абавязальніцтваў набывае права атрымаць кампенсацыю за кошт рэалізацыі гэтай маёмасці.

То-бок іпатэка – гэта проста форма закладу нерухомай маёмасці, што пацвярджаецца і законам Рэспублікі Беларусь «Аб іпатэцы» ад 2008 года.

– Калі мы гаворым пра крэдыт на жыллё, то лепш выкарыстоўваць паняцце «іпатэчнае крэдытаванне», гэта значыць доўгатэрміновае крэдытаванне пад заклад нерухомасці, як правіла, набыванай, – патлумачыла Сямёнава.

Яна дадала, што на гэты момант такія праграмы крэдытавання прапануюць два банкі.

У адным пад заклад гатовыя пракрэдытаваць 70–80 адсоткаў кошту кватэры, дадаткова спатрэбіцца аформіць страхоўку жыцця, а другі пад заклад выдае да 50 адсоткаў кошту кватэры, пры крэдытаванні большай сумы спатрэбіцца дадатковае забеспячэнне (заручальніцтва фізічных асобаў).

У іншых банках асноўным спосабам забеспячэння абавязальніцтваў з'яўляецца заручальніцтва фізічных асобаў, заклад афармляецца толькі дадаткова, пры крэдытаванні большай сумы.

– Свайго кшталту арыенцірам для беларусаў выступае інстытут іпатэчнага крэдытавання, створанага ў Расеі. Так, выбар іпатэчных праграмаў у суседзяў большы, але ўмовы адрозніваюцца не так моцна, – апавяла Сямёнава.

Напрыклад, адсоткавая стаўка ў Расеі ніжэйшая: у сярэднім ад 9,5 адсотка гадавых, а ў Беларусі – у сярэднім ад 13 адсоткаў, але ёсць і выключэнні: паводле праграмы будашчаджэнняў у «Беларусбанку» ад 11 адсоткаў, а паводле спецпраграмы некаторых забудоўнікаў ад 5,99 адсотка.

Тэрмін крэдытавання ў Расеі большы – да 30 гадоў. У нас – 20 гадоў, хоць літаральна два месяцы таму былі прапановы на тэрмін да 25 гадоў.

– Што ў Расеі і Беларусі аднолькава, дык гэта максімальная сума фінансавання – да 90 адсоткаў кошту набыванай нерухомасці – і механізм разліку максімальнай сумы крэдыту – зыходзячы з прыбыткаў крэдытаатрымальніка і ягоных блізкіх сваякоў, – адзначыла экспертка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках