23 красавiка 2024, aўторак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні сёстры зарабілі на праязных талонах амаль $30 тысяч

15
У Горадні сёстры зарабілі на праязных талонах амаль $30 тысяч

Сёстры займаліся «бізнэсам» цягам 2015 - 2018 гадоў.

У Горадні дзве родныя сястры, працуючы касірамі ў шапіку «Гроднааблсаюздрук», незаконна зарабілі на праязных талончыках 57,5 тысячы рублёў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама, дзяўчаты праводзілі некаторыя аперацыі «міма касы» - звычайна гэта тычылася талонаў на праезд.

Як высветлілася, на працягу 2015 - 2018 гадоў сёстры, прадаючы праязныя білеты і талоны, сістэматычна прысвойвалі частку грошай. Для ўтойвання нястачы штомесяц складалі справаздачу, паказваючы завышаную рэшту тавараў. Калі ў шапіку праходзілі штогадовая інвентарызацыя матэрыяльных каштоўнасцяў, яны ўносілі частку грошай, а таксама прасілі праязныя квіткі і талоны ў прадаўцоў іншых шапікаў - на час: каб паказаць кантралёрам.

Але аднойчы падчас рэвізіі выявілася, што такой колькасці праязных білетаў, як указана ў справаздачы, у шапіку няма. Праведзеная інвентарызацыя паказала, што не стае талонаў і праязных на суму, за якую можна было б купіць нядрэнную двухпакаёвую кватэру! У выніку дзеянняў зламысніц унітарнаму прадпрыемству «Гроднааблсаюздрук» нанесеная шкода сумаю 57586 рублёў. Жанчыны цалкам прызналі віну і раскаяліся ў зробленым, а таксама выплацілі шкоду цалкам.

Суд прызнаў работніц шапіка вінаватымі ў прысваенні маёмасці, здзейсненай групай асобаў на папярэднюю змову, у адмыслова буйнай суме, унясенні заведама непраўдзівых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, што ўчынена з карыслівай або асабістай зацікаўленасці. Кожнай прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады на 3 гады. Да абодвух прымененая адтэрміноўка выканання пакарання тэрмінам на 2 гады. Акрамя таго, яны абавязаны на працягу васьмідзесяці гадзін займацца грамадска-карыснымі працамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках