24 красавiка 2024, Серада, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бачна, спрабаваў выкараскацца»: Агучаныя падрабязнасці гібелі двухгадовага хлопчыка Вані

«Бачна, спрабаваў выкараскацца»: Агучаныя падрабязнасці гібелі двухгадовага хлопчыка Вані
ФОТА: TUT.BY

Прадстаўнік СК агучыў афіцыйную версію таго, што адбылося ў Камянецкім раёне.

"Знойдзены загінулым у меліярацыйным канале ў Камянецкім раёне двухгадовы хлопчык Ваня Валошын спрабаваў выбрацца, але ў яго не атрымалася», – расказаў падрабязнасці гібелі малога афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучанка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе «Брестская газета».

«Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця проста збілася і не магло знайсці выхад, таму што тут якраз меліярацыйны канал мае разгалінаванне налева і направа. Бачныя на беразе сляды, відаць, спрабаваў ён выкараскацца, таму што чапляўся за зямлю. Цела было выяўлена літаральна за чатыры метры ад таго месца, дзе былі ягоныя сляды», – растлумачыў праваахоўнік.

«Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Івана», – дадаў прадстаўнік УУС.

Нагадаем, хлопчык знік 10 красавіка ў вёсцы Любашкі Камянецкага раёна. Пакуль яго мама гатавала, дзіця выйшла на двор – і знікла. З серады ў вёсцы Любашкі Камянецкага раёна, дзе жыве сям'я, ішлі пошукі: хлопчыка шукала міліцыя, выратавальнікі, валанцёры.

У траўні Ванечку павінна было споўніцца два гады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках