23 красавiка 2024, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыянеры Facebook патрабуюць ад Цукерберга падзяліцца ўладай

1
Акцыянеры Facebook патрабуюць ад Цукерберга падзяліцца ўладай
МАРК ЦУКЕРБЕРГ

Марк Цукерберг павінен сысці з пасады старшыні рады дырэктараў кампаніі.

Стваральнік сацсеткі Facebook Марк Цукерберг павінен сысці з пасады старшыні рады дырэктараў аднайменнай амерыканскай кампаніі – такое патрабаванне вылучае частка акцыянераў напярэдадні чарговага гадавога сходу акцыянераў Facebook, вызначанага на 30 траўня. Адпаведная заява апублікаваная на сайце Камісіі ў каштоўных паперах і біржаў ЗША ў пятніцу, 12 красавіка, паведамляе dw.com.

Як удакладняецца ў дакуменце, у выніку шэрагу пралікаў кіраўніцтва кампанія страціла 40 адсоткаў ацэначнага кошту, пачынаючы з ліпеня 2018 года. Аўтары заявы ўскладаюць адказнасць за гэтыя страты непасрэдна на Цукерберга, які, на іхнюю думку, фактычна аднаасобна кіруе кампаніяй. "Заснавальнік Марк Цукерберг кантралюе 51 адсотак галасоў, хоць яму належыць толькі 13 адсоткаў акцый кампаніі", – адзначаецца ў заяве.

Падзяліць пасады старшыні рады дырэктараў і гендырэктара

Для аптымізацыі працы кампаніі прапануецца, сярод іншага, абраць замест Марка Цукерберга незалежнага старшыню рады дырэктараў Facebook.

Цукерберг займае гэтую пасаду з 2012 года, адначасова займаючы пасаду генеральнага дырэктара. "Генеральны дырэктар, які таксама з'яўляецца старшынёй рады дырэктараў, можа празмерна ўплываць на раду дырэктараў і яе парадак дня, саслабляючы тым самым нагляд рады дырэктараў за дзейнасцю мэнэджмэнту", – падкрэсліваецца ў заяве.

Аўтары заявы настойваюць на неабходнасці падзяліць пасады старшыні рады дырэктараў і генеральнага дырэктара Facebook. У спісе прычынаў, якія прывялі да страты кошту кампаніі, першай называецца ўмяшанне Расеі ў выбары ў ЗША.

Раней, у сакавіку, Марк Цукерберг заявіў, што збіраецца зрабіць абарону асабістых звестак карыстальнікаў прыярытэтам Facebook. Незадоўга да выбараў прэзідэнта ЗША звесткі мільёнаў чалавек, якія ўсталявалі прыкладанне MyPersonality, былі незаконна перададзеныя фірме Cambridge Analytica, якая займаецца глыбінным аналізам звестак інтэрнэт-карыстальнікаў. Прадстаўнікі Facebook ведалі пра тое, што здарылася, з канца 2016 года, аднак не праінфармавалі пра гэта карыстальнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках