29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці салдата: Мой сын у рэанімацыі, што з ім здарылася – незразумела

32
Маці салдата: Мой сын у рэанімацыі, што з ім здарылася – незразумела

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў 120-й асобнай механізаванай брыгадзе (Уручча).

Мянчанцы Наталіне Макаед патэлефанавалі ўчора ўдзень і паведамілі, што ейны сын Андрэй, які служыў сувязістам у 120-й асобнай механізаванай брыгадзе (Уручча), трапіў у шпіталь. Калі жанчына прыбыла туды, высветлілася. што салдат уведзены ў стан штучнай комы, у яго сур'ёзныя ўнутраныя пашкоджанні. Паводле папярэдняй інфармацыі, Андрэй упаў з вышыні. Пры якіх абставінах – Наталіна не ведае, паведамляе onliner.by.

Жанчына толькі што вярнулася з шпіталя, дзе лекары ратуюць маладога чалавека.

– Толкам ніхто нічога мне не расказвае, – кажа Наталіна. – Быццам бы гэта было падзенне з 4-га паверха казармы. Адбылося гэта блізу 9-й раніцы, я даведалася ад майго пляменніка, які патэлефанаваў у 00:41. Учора да мяне дадому прыязджаў камандзір, я ўжо не ведаю, хто ён, як клічуць, – не да таго. Прасіў прабачэння – і ўсё. Сказаў толькі, што ніхто не ведае, што адбылося: падзенне з вышыні – і ўсё.

Мама салдата не выключае, што Андрэя сапхнулі. Кажа, перадумоваў да нечага кепскага абсалютна не было:

– У нас добрая сям'я, у сына ёсць дзяўчына, з ёй таксама выдатныя стасункі. Сам ён спакойны, ураўнаважаны. Выклікалі яго мінулай восенню, служыў нармальна... Кожныя выходныя мы прыязджалі да Андрэя ў частку, жывем непадалёк. А гэтым разам ён рыхтаваўся да звальнення ў нядзелю... Ведаю, што ўчора ён стаяў у нарадзе, быў у параднай форме.

У прэс-службе МА пацвердзілі, што 13 красавіка блізу 9:30 у 120-й АМБр траўмаваны малады салдат. Вядома, што хлопца, які ляжыць на газоне, знайшлі калегі. Мінабароны супольна са Следчым камітэтам высвятляе абставіны атрымання траўмы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках