29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы, вы героі!

16
Берасцейцы, вы героі!

Жыхары Берасця паказалі, што такое салідарнасць.

Сёння традыцыйная нядзельная акцыя кармлення галубоў у Берасці перарасла ў масавыя мітынг і шэсце супраць акумулятарнага завода. У шэсці ўдзельнічалі больш за 500 чалавек, гэта значыць акцыя стала самай масавай з часоў «дармаедскіх» пратэстаў 2017 года.

Некалькі разоў пратэстоўцы счапляліся рукамі і адбівалі ў міліцыі і АМАПу сваіх паплечнікаў, якіх спрабавалі затрымаць.

«Берасцейцы, вы героі! Улады спадзяваліся, што саб'юць пратэст арыштамі, але памыліліся. Выйшла нашмат больш людзей, чым выходзілі раней. Жыхары Берасця паказалі, што на месцы аднаго затрыманага лідара абавязкова з'явяцца новыя. Вельмі крута!» – піша тэлеграм-канал «Баста».

Нагадаем, перад выходнымі ў Берасці затрымалі і да суда адправілі ў ІЧУ 10 праціўнікаў завода, у тым ліку аднаго з лідараў ініцыятыўнай групы Дзям'яна Лепясевіча і маці дваіх дзяцей Кацярыну Басаргіну.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх узялі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра шэсце па вуліцы Савецкай 7 красавіка, падчас якога людзі скандавалі лозунгі супраць завода.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках