19 красавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чорная дзірка расейскай касманаўтыкі

6
Чорная дзірка расейскай касманаўтыкі
ФОТА: ТАСС, ЮРЫЙ СМІЦЮК

За апошнія дзесяцігоддзі расейская касмічная галіна ператварылася ў банальную транспартную кампанію.

На гэтым тыдні быў апублікаваны першы ў гісторыі здымак чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў цэнтры спіральнай галактыкі М87 «Virgo», у сузор'і Дзевы. Раней яшчэ нікому не ўдавалася занатаваць гэтыя таямнічыя касмічныя аб'екты, піша ўкраінскі блогер «Злы адэсіт» для «Обозревателя».

І вось здавалася б, прычым тут расейская касманаўтыка?

Так, уласна і ні пры чым. Бо ў той час, як увесь свет абмяркоўвае фота чорнай дзіркі, у Расеі навуковыя розумы разводзяць рукамі, спасылаючыся на тое, што гэты след у гісторыі ім не дала здзейсніць адсутнасць у «вялікай касмічнай звышдзяржавы» радыётэлескопаў міліметровага дыяпазону.

Агулам факт поўнай адсутнасці ў Расеі тэхнікі такога ўзроўню для правядзення даследаванняў і здзяйснення адкрыццяў абсалютна не з'яўляецца чымсьці дзіўным. Бо і сапраўды, за апошнія дзесяцігоддзі расейская касмічная галіна ператварылася з той, што давала веды шляхам вывучэння нязведанага, у банальную транспартную кампанію, ракетамі-носьбітамі якой карыстаюцца для дастаўкі грузаў на МКС і вываду спадарожнікаў на арбіту, усе, хто не грэбуе.

Так, напрыклад, кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін у лютым гэтага года паведаміў, што Расея плануе ў 2019 ажыццявіць 45 запускаў ракет-носьбітаў. Аднак, па стане на сярэдзіну красавіка, ажыццёўленыя толькі 3 афіцыйныя запускі расейскіх ракет-носьбітаў і 2 фармальныя. І нават калі ўлічваць фармальныя запускі, то неяк 5 стартаў за 4 месяцы не выклікаюць даверу словам пра тое, што ў 2019-м «Раскосмас» адзначыцца 45-ю пускамі.

Гэта значыць, фактычна, Расея губляе не толькі сваю ролю на міжнароднай касмічнай арэне як даследчык, але і банальна, як «вознік». Гэтыя функцыі без цяжкасцяў на сябе ўсклалі ЗША, Кітай і нават Індыя, што імкліва ўступае ў касмічную гонку.

А таму, фатаграфія чорнай дзіркі лішні раз праліла святло не толькі на сам касмічны аб'ект, але і на тое, як у яго павольна, але ўпэўнена і незваротна апускаецца расейская касманаўтыка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках