28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія падземныя сховішчы газу поўныя як ніколі

2
Украінскія падземныя сховішчы газу поўныя як ніколі
ФОТА: PHOTOXPRESS.RU

Украіна ставіць рэкорды пасля спынення закупкі газу ў Расеі.

Вельмі цікавыя звесткі падало кагадзе АТ «Укртрансгаз», датычныя аб'ёмаў прыроднага газу ў падземных сховішчах Украіны. Так, на канец сакавіка - пачатак красавіка ў ПСГ утрымлівалася больш за 8 млрд 786,75 млн кубаметраў газу, што з'яўляецца рэкордным аб'ёмам за апошнія 5 гадоў, піша сайт inforesist.org.

Усяго ж, з 7 лістапада 2018 года, калі пачаўся ва Украіне ацяпляльны сезон, з ПСГ было адабрана за 8 млрд 408,21 млн кубаметраў прыроднага газу, што складае 48,9% ад агульнага аб'ёму сховішчаў на пачатак ацяпляльнага сезона.

І ў гэтым кантэксце хацелася б нагадаць, як рэгулярна ў СМІ, як расейскіх так і прарасейскіх, з'яўляліся паведамленні аб тым, што ў ПСГ Украіны сканчаецца газ, што яго засталося на лічаныя тыдні ці нават дні.

У выніку, цяперашні ацяпляльны сезон не толькі прайшоў гладка, за выключэннем тых рэгіёнаў, дзе быў адкрыты сабатаж на месцах, але і пакінуў істотную «падушку бяспекі» на будучыню. Дарэчы, з 5 красавіка стартаваў сезон запампоўвання прыроднага газу ў ПСГ і на сёння іх аб'ём ужо большы за 8 млрд 762,8 млн кубаметраў.

Нагадаем таксама, што здабыча газу ва Украіне за сакавік таксама паказала рост, што значна павялічыць магчымасці краіны для папаўнення аб'ёмаў ПСГ. Агулам, ацяпляльны сезон 2019 плануецца пачаць з 20 млрд кубаметраў прыроднага газу ў сховішчах, што, калі і будзе дасягнутае, таксама стане своеасаблівым рэкордам пасля спынення закупкі газу ў Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках