25 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» ў Барысаве падолела БАТЭ 1:0

3
Берасцейскае «Дынама» ў Барысаве падолела БАТЭ 1:0

Матч наведала рэкордная колькасць гледачоў - 11 269 чалавек.

Берасцейскае «Дынама» на выездзе адолела БАТЭ ў матчы 3-га тура чэмпіянату краіны - 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў Павел Няхайчык, паведамляе pressball.by.

Хаўбек нацыянальнай каманды вызначыўся ў кожным з трох паядынкаў на старце сезона. «Бела-сінія» з дзевяццю баламі ўзначалілі турнірную табліцу, барысаўчане з шасцю ідуць трэцімі.

БАТЭ - ДЫНАМА Бр - 0:1

БАРЫСАЎ. 14 красавіка. «Барысаў-Арэна». 15.00. 11269 гледачоў.

Суддзі - С.Цынкевіч (Асіповічы), Е.Раманаў, Малюцін (абодва - Магілёў); Шымусік (Асіповічы), С.Чыстаў (Менск).

БАТЭ: Шчарбіцкі - Філіпавіч, Драгун, Сарока, Скавыш (Міліч, 62), Рыас, Філіпенка, Стасевіч (к), Волкаў, Бага (Вілюмсан, 78), Сімавіч.

Запасныя: Чычкан, Яблонскі, Бярозкін, Хаджаніязаў, Мукам.

ДЫНАМА: Паўлючэнка - Кікі, Дуартэ, Быкаў, Мілеўскі (Паўлавец, 84), Вітус, Кісляк, Вераціла, Няхайчык (к), Лапцеў (Хабленка, 80), Савіцкі (Фамее, 72).

Запасныя: Дзянісенка, Кацыкас, Адан, Юзэпчук.

ГОЛ: 0:1 - Няхайчык (47).

ПЕРАСЦЯРОГА: Філіпенка (46), Драгун (90).

ВЫДАЛЕННЕ: Рыас (94+).

Варта адзначыць, што матч наведалі 11269 гледачоў. Гэтая лічба - рэкорд сезона-2019. Раней гульню 2-га тура вышэйшай лігі «Дынама» - «Дняпро» на стадыёне ў Берасці паглядзелі 9126 заўзятараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках