28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У працы Facebook, Instagram і WhatsApp адбыліся глабальныя збоі

У працы Facebook, Instagram і WhatsApp адбыліся глабальныя збоі

Праблемы з доступам да сацыяльных сетак закранулі многія раёны свету.

У працы трох сацыяльных сетак - Facebook, Instagram і WhatsApp - у нядзелю адбыўся збой, які, між іншым, адбіўся на мэсэнджары Facebook, паведамляе

Паводле звестак сайта Downdetector.com, адсочвае адключэнне інтэрнэт-рэсурсаў, збоі Facebook пачаліся а 06:30 па амерыканскім усходнім часе (13:30 паводле беларускага часу) і закранулі многія раёны свету. Тысячы паведамленняў пра праблемы з доступам паступілі, у асноўным, з паўночнага ўсходу ЗША, з Еўропы і з Філіпін.

Нармальная праца сацыяльнай сеткі для большасці карыстальнікаў, мяркуючы па ўсім, была адноўлена да 9 гадзін раніцы паводле амерыканскага ўсходняга часе (16 гадзін паводле беларускага часу).

Агенцтва Associated Press накіравала ў Facebook ліст з просьбай пракаментаваць прычыны збою.

Хэштэг #FacebookDown, #instagramdown і #whatsappdown выйшлі ў трэнды ў «Твітэры».

Нагадаем, што Facebook набыў Instagram у 2012 годзе, а WhatsApp - у 2014-м.

На сайце Facebook гаворыцца, што колькасць актыўных штодзённых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі перавышае 1,52 мільярда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках