18 красавiка 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Атрымаў заробак, аддаў за кватэру, на жыццё засталося блізу $70»

12
«Атрымаў заробак, аддаў за кватэру, на жыццё засталося блізу $70»
ФОТА: ONLINER.BY

Як малады хлопец з вёскі працуе за жыллё ў Менску.

Cваю гісторыю onliner.by распавёў мянчук, які працуе за вельмі сціплы заробак з адзінай мэтай - здымаць недарагую кватэру ў арэндным квартале «Магістр». У гэтым выпадку жыллё ад працадаўцы - не проста прыемны бонус, а адзінае, што ўтрымлівае дзясяткі людзей на нізкааплатных пазіцыях. «Так як я сам вясковы хлопец з простымі бацькамі, на ўласнае жыллё мне наўрад ці ўдасца назапасіць у гэтым жыцці, вось і даводзіцца ісці на такія ахвяры», - прызнае Андрэй (імя зменена), які вось ужо пяць гадоў працуе ў дзяржаўным тэатры на пасадзе гукарэжысёра за 400 рублёў у месяц.

- Упершыню я пачаў працаваць у тэатры яшчэ падчас вучобы ў ПТВ. Мой таварыш звальняўся з пасады гукарэжысёра і прапанаваў ўладкавацца на яго месца. Мяне ўзялі, хоць прафесія, якую я атрымліваў у ПТВ, ніяк не была звязана з гукам. Праз два гады забралі ў войска, потым я некалькі гадоў жыў у Піцеры, а потым абставіны склаліся так, што мне патрэбна была праца ў дзяржустанове, і ў 2014 годзе я вярнуўся ў тэатр.

Сам я з Менскай вобласці, вясковы хлопец. Здымаў двухпакаёвую кватэру ў Серабранцы ў складчыну з сябрам і яго жонкай. Але схітраваў і сказаў начальству, што буду спазняцца на спектаклі, бо жыву ў вёсцы і кожны дзень езджу адтуль на электрычцы, а яна, бывае, прыходзяць пазней.

Збольшага дзякуючы гэтай хітрасці мне хутка выдзелілі арэндную кватэру ў новым квартале «Магістр», пабудаваным для работнікаў навукі і культуры. Хоць сярод маіх калег было вельмі мала прэтэндэнтаў. З такімі заробкамі, як у тэатры, даволі складана сабе дазволіць такое жыллё.

ФОТА: ONLINER.BY

Напрыклад, я здымаю аднапакаёвую кватэру, у месяц за арэнду з «камуналкай» выходзіць 260 рублёў. І быццам бы нядорага, калі б не заробак у 400-450 рублёў. Артысты нашага тэатра жывуць у двухпакаёвых кватэрах, атрымліваюць зарплату 500-600 рублёў, з іх аддаюць за кватэру 300-400 рублёў. Таму ахвочых здымаць гэтае жыллё было няшмат: ну атрымаў ты заробак, заплаціў за кватэру, а жыць на што?

ФОТА: ONLINER.BY

Гэта варыянт для маладой пары без дзяцей, дзе абодва працуюць: адзін за жыллё (гэта я), другі - за ежу і іншыя выгоды (мая жонка). На шчасце, яна нядрэнна зарабляе, і разам мы неяк спраўляемся.

Кватэра знаходзіцца ў абсалютна новым доме, мы засяліліся адразу пасля таго, як яго здалі ў эксплуатацыю. Купілі мэблю ў IKEA, так што вонкава ўсё выглядае прыстойна, не зусім па-бядацку. Вядома, МАПІДаўскія шпалеры - гэта не мяжа летуценняў, але вечна працаваць у тэатры я не збіраюся, рана ці позна мне давядзецца з гэтай кватэры з'ехаць. І не хочацца ўкладваць грошы ў рамонт, каб потым камусьці яго пакінуць.

ФОТА: ONLINER.BY

Чаму ў хакеі, які па сутнасці з'яўляецца такой жа індустрыяй забавы, людзі атрымліваюць дзясяткі тысяч даляраў, а ў тэатры з раніцы да вечара працуй за 500 рублёў? Добра артысты, іх часам запрашаюць у кіно, і гэта хоць нейкая падпрацоўка. А мне як гукарэжысёру падпрацаваць няма дзе: з раніцы ў мяне рэпетыцыя, вечарам спектакль, і так увесь тыдзень з адзіным выходных.

ФОТА: ONLINER.BY

Усе, хто жыве ў квартале «Магістр», маюць сціплую надзею, што калі-небудзь нейкім магічным чынам урад дазволіць гэтую кватэру альбо выкупіць, альбо прыватызаваць. Але я падазраю, што наўрад ці. Занадта салодка для дзяржавы штомесяц атрымліваць такія грошы за арэнднае жыллё.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках