25 красавiка 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Кадры трэба мяняць

13
Леанід Заіка: Кадры трэба мяняць
ЛЕАНІД ЗАІКА

Трэба саломы свежай.

Вядомы эканаміст Леанід Заіка патлумачыў, чаму не давярае ніякім прагнозам уладаў і што трэба для рэальнага развіцця Беларусі.

– Я да ўсіх гэтых лічбаў стаўлюся скептычна, – адзначыў у інтэрв'ю на «Прымусе» кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка. – Усё гэта з пункту гледжання эканамічнай тэорыі ўвогуле нецікава. КПСС увесь час працавала на лічбах росту, усе з'езды былі пра гэта. Але рост – гэта глупства, галоўнае – развіццё.

На думку эканаміста, развіццё – гэта змена якасных станаў эканомік галіновых структураў.

– А то атрымліваецца, адны бягуць з дроцікамі ў руках за пацуком, каб яго з'есці, а іншыя сядзяць у машыне ў Нямеччыне і ядуць булачку з сасіскай і гарчыцай! Дык навошта мне гэтыя 3,3%, якія ператвораць цягам года ў 3,6%? Навошта ўсе гэтыя прагнозы?

Эксперт упэўнены, што і для ўладаў усе гэтыя лічбы міжнародных інстытутаў не маюць ніякага значэння.

– Я проста ўяўляю, як прыходзіць кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Качанава, якая навучылася ў сукенцы танцаваць, і кажа: «Аляксандр Рыгоравіч, я аналітычна ацаніла сітуацыю на сусветных рынках... Смеяцеся? Там цяпер каровы важнейшыя! Ну а лічбы, так у прынцыпе з матам і маўзерам можна выцягнуць і 7%!»

Вось толькі да развіцця гэта не мае ніякага дачынення, мяркуе эканаміст. Наадварот, дзяржава прымудраецца жывыя грошы каналізаваць у праекты, якія ніколі не дадуць прыбытку.

– Памятаю, яшчэ калі выбіраўся першы кіраўнік Беларусі, мае калегі бралі інтэрв'ю ў мясцовых жыхароў. І самая бліскучая фраза была: «Рыгоравіч – ён чалавек справядлівы. Нікому гною не даваў, але і сам сабе не браў!» Вось гэта правільна! – іранізуе Леанід Заіка. – Мне вельмі падабаецца, як Лукашэнка ацаніў сітуацыю на ферме. Цяпер я ацаню сітуацыю з макраэканамічнай дынамікай. Аляксандр Рыгоравіч, у нас рэцэпты нейкія абаср...ныя. Загразлі ў гэтай жыжцы. Трэба саломы свежай. Кадры трэба мяняць!

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках