29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон падрыхтаваў новыя захады ў адказ на пратэсты «жоўтых камізэлек»

4
Макрон падрыхтаваў новыя захады ў адказ на пратэсты «жоўтых камізэлек»
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: LEFIGARO.FR

У аснову леглі больш за два мільёны прапановаў, зробленых французамі ў інтэрнэце.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у панядзелак увечары выступіць на тэлебачанні, каб абвесціць шэраг змяненняў у палітыцы, заснаваных на водгуках, атрыманых цягам двух месяцаў публічных кансультацый праз пратэсты "жоўтых камізэлек".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на AFP.

Макрон мае намер выкласці "першыя канкрэтныя захады", якія будуць зробленыя ў адказ на "непакой", выказаны падчас больш чым 10 000 дэбатаў, што адбыліся па ўсёй краіне, а таксама амаль двух мільёнаў прапановаў, зробленых у інтэрнэце.

Праз два дні прэзідэнт Францыі дасць прэс-канферэнцыю для абмеркавання сваіх палітычных прапановаў.

Адзін з памочнікаў Макрона сказаў, што краіна можа спадзявацца на "новы акт" у прэзідэнцтве цэнтрыстаў, які будзе характарызавацца "глыбокімі зменамі".

У нядзелю ўвечары Макрон сустракаўся з прэм'ер-міністрам Эдуардам Філіпам і чальцамі ўрада, каб удакладніць свае прапановы.

Макрон пачаў сваю "вялікую нацыянальную дыскусію" 15 студзеня, каб паспрабаваць закончыць самы вялікі крызіс свайго прэзідэнцтва, выкліканы пратэстамі, якія доўжацца з лістапада мінулага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках