29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць пытанняў пра Крым: Мустафа Джамілеў звярнуўся да Зяленскага

25
Пяць пытанняў пра Крым: Мустафа Джамілеў звярнуўся да Зяленскага
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ

Лідар крымска-татарскага народа папрасіў даць лаканічныя адказы.

Адзін з лідараў крымска-татарскага народа, нардэп ад фракцыі Блок Пятра Парашэнкі Мустафа Джамілеў у сваім звароце ў эфіры 5 канала адрасаваў кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Зяленскаму пяць пытанняў пра акупаваны Расеяй Крым. Пра гэта гаворыцца на ягонай старонцы ў Facebook, паведамляе liga.net.

Чый Крым? "Ці мяркуеце вы, як сцвярджае расейскі бок, што Крым стаў часткай РФ у выніку свабоднага, дэмакратычнага волевыяўлення жыхароў Крыма? Ці вы ўсё ж мяркуеце яго акупаванай тэрыторыяй, якую безумоўна варта вярнуць у склад Украіны?"

Пра якія саступкі дзеля міру гаворка? "Вы казалі, што вы прыкладзяце ўсе намаганні для наладжвання добрасуседскіх стасункаў з РФ, для ўсталявання міру. Паколькі не мы нападалі на РФ, не мы акупавалі частку яе тэрыторыі, не мы навязвалі Расеі, якім шляхам ісці, дык і хацеў бы ведаць, якія саступкі вы маеце на ўвазе для таго, каб усталяваць так званы мір з РФ? Ці ўключаюць гэтыя саступкі, напрыклад, прызнанне законнасці анэксіі Крыма, прызнанне так званых рэспублік Данецка і Луганска, хай нават у складзе Украіны".

Сустрэча з Пуціным у Крыме. "Ці пагодзіцеся вы на сустрэчу з Пуціным, калі ён прапануе правесці гэтую сустрэчу на тэрыторыі анэксаванага Крыма?"

Блакада Крыма. "Некаторыя кандыдаты ў прэзідэнты падчас першага тура выбарчай кампаніі казалі, што для ўсталявання добрых стасункаў з Расеяй яны здымуць блакаду з Крыма. Калі вы станеце прэзідэнтам, таксама пойдзеце на такія крокі?"

Крымска-татарская нацыянальная аўтаномія. "Якая ваша пазіцыя датычна змянення статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым на Крымскую аўтаномію – гэта значыць, перафарматаванне на тэрытарыяльна-нацыянальную аўтаномію, якая была ліквідаваная савецкім рэжымам пасля генацыду крымска-татарскага народа?"

Паводле словаў Джамілева, за час перадвыбарнай кампаніі Зяленскі і шэраг іншых кандыдатаў у прэзідэнты не далі адказы на "шэраг вострых для крымска-татарскага народа і іншых жыхароў Крыма пытанняў". Ён папрасіў "даць на іх лаканічныя адказы".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках