29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці да відовішчаў чалавеку, які выжывае на $175?

10
Ці да відовішчаў чалавеку, які выжывае на $175?

Чаму словы пра «ўсенародную падтрымку» Еўрапейскіх гульняў гучаць цынічна.

- Да нас у гэтыя дні будзе прыкаваная пільная ўвагу сусветнай супольнасці. Задача не толькі правесці Гульні на самым высокім узроўні. Мы павінны чарговым разам паказаць, што на нашай зямлі створаныя камфортныя і, што немалаважна, бяспечныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі чалавека, - цытуе прэс-служба дыктатара ягоную заяву, зробленую на пасяджэнні Выканкама НАК, піша «Салiдарнасць».

Размова таксама ішла аб гатоўнасці інфраструктуры да правядзення гульняў, а таксама пра тое, што «падтрымка ўсяго беларускага народа, натуральна, будзе забяспечаная».

Раз ужо з высокай трыбуны гульні маюць быць абвешчаныя «найважнейшым грамадска-палітычным мерапрыемствам у гісторыі суверэннай Беларусі», дазволім сабе дадаць некалькі рыс.

Для пачатку адзначым, што пільную ўвагу сусветнай супольнасці ўлады краіны ўжо прыцягнулі. І гэта ніяк не звязанае са спортам. Пра знішчэнне крыжоў у Курапатах напісалі сусветныя СМІ. Наступ на ўрочышчы прадаўжаецца.

Упішам сюды ж ператрус у офісе тэлеканала «Белсат» і арышты актывістаў, якія абараняюць Курапаты.

Словы пра бяспечныя ўмовы для жыцця разбіваюцца аб чарговую зводку навінаў з Берасця, дзе міліцыя затрымлівае дзясяткі пратэстоўцаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, а ў найбольш актыўных знайшлі боепрыпасы ў аўто.

Успомнім таксама, як гарадскія ўлады элегантна развязалі пытанне засялення гасцей Гульняў: для гэтых мэтаў блізу чатырох тысяч студэнтаў пакідаюць інтэрнаты Студэнцкай вёскі.

І пра ўсенародную падтрымку. Можна не сумнявацца ў тым, што трыбуны спартовак пляцовак будуць запоўненыя. Гэтая тэхналогія даўно адпрацаваная на хакейных турнірах і лыжных забегах. Вось толькі ці да гульняў цяпер беларусам, многія з якіх выжываюць на заробак 350 рублёў?

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках