Уле Эйнар Б'ёрндален: Мне падабаецца беларуская кухня
13- 15.04.2019, 14:38
- 12,083
Вядомы біятланіст распавёў аб падобных стравах у нарвежскай і беларускай кухнях.
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален распавёў, што яму падабаецца ў беларускай кухні, піша «Трибуна».
- Ежа ў Беларусі мне вельмі падабаецца. Падобная на тую, што была раней у Нарвегіі. Гэта бульбяная краіна. Нарвегія таксама была такой. Я памятаю часы ў Нарвегіі, калі краіна была вельмі беднай. Не трэба забываць, што нафту ў Нарвегіі выявілі толькі 25 гадоў таму. Да гэтага мы былі вельмі бедныя. Я ж з сям'і фермера. Я ведаю, як важная кожная бульбіна на стале. Мне вельмі падабаецца традыцыйная беларуская кухня.
- Дар'я гатуе вам боршч?
- Так, яна гатуе, але я не вялікі прыхільнік баршчу.
- Якая ваша любімая страва мясцовай кухні?
- Шмат усяго. Не магу назваць адну. Магчыма, дранікі. У іх смачнае мяса. Але не рыба. Мне не падабаецца беларуская рыба. У паўночных краінах яна значна лепшая, а мяса так, проста фантастычнае, - сказаў Б'ёрндален для YouTube-канала COMMANDOS.