25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіны абралі ў парламент рэкордную колькасць жанчын

1
Фіны абралі ў парламент рэкордную колькасць жанчын

46% складу Эдускунты - гэта цяпер жанчыны.

Фіны абралі ў парламент рэкордную колькасць жанчын-дэпутатаў - 46% складу Эдускунты – гэта цяпер жанчыны (92 з 200 парламенцкіх месцаў).

Пра гэта ў Twitter паведаміла кіраўніца Дэпартамента дэмакратычнай управы і гендэрнай роўнасці ў БДІПЧ АБСЕ Ційна Кукама-Бах, паведамляе «Европейская правда».

Левыя і зялёныя партыі цяпер маюць большасць жанчын-дэпутатаў у сваёй парламенцкай групе. «Сапраўдныя фіны» і «Цэнтр» дасягнулі толькі крыху больш за 30%. Фінляндыя адной з першых краін у свеце забяспечыла магчымасць абрання жанчын у парламент. У парламенце мінулага склікання жанчыны мелі 83 месцы.

Акрамя таго, у заканадаўчы орган быў абраны 31 дэпутат да 35 гадоў.

Летачсь жанчыны займалі 30% месцаў у нацыянальных парламентах краін Еўразвязу. Гэтая дзель вырасла з 2003 года, калі гэты паказчык складаў толькі 21%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках