28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор запрасіў два гады «хіміі»

8
Суд над блогерам Пятрухіным: пракурор запрасіў два гады «хіміі»

Вядомага берасцейскага блогера абвінавачваюць паводле двух артыкулаў.

Суд Ленінскага раёна Берасця 15 красавіка прадоўжыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна, якога абвінавачваюць на падставе ч.2 арт.188 («Паклёп») і ч.2 арт.189 («Знявага») Крымінальнага кодэкса Беларусі. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У якасці пацярпелых выступілі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Сяргей Ігнацюк, Дзмітрый Якушэвіч, Ігар Галянціч і Сяргей Такун.

Пачатак судовага паседжання быў прызначаны на 15 гадзін.

Сёння, як і ў мінулыя дні, загадзя на суд прыйшло шмат супрацоўнікаў міліцыі.

Запускалі па чарзе: СМІ, частка супрацоўнікаў міліцыі, частка грамадскасці, частка міліцыянтаў зноў.

Пятрухін заявіў хадайніцтва аб допыце сведкі Каліноўскага, які стаў ахвярай збіцця адным з пацярпелых міліцыянтаў.

Адвакат пацярпелых супраць, пракурор таксама, пацярпелыя таксама супраць. Суддзя адмовіў у хадайніцтве.

Па факце збіцця іншага сведкі Камінскага восем разоў адмаўлялася ў распачынанні крымінальнай справы.

Пасля пачаліся судовыя спрэчкі. Пракурор пачаў са спасылкі на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і Канстытуцыю. Кажа, што права на абарону гонару і годнасці прадугледжанае асноўнымі дакументамі ў галіне правоў чалавека.

«Вінаватасць Пятрухіна пацвярджаецца матэрыяламі справы, якія былі вывучаны падчас судовага разбору», - зачытвала пракурор падрыхтаваную прамову.

Таксама пракурор сцвярджае, што экспэрт не можа проста адказаць на пытанне аб тым, ці мелі месца паклёп і абраза.

«Гэта людзі навукі. Сваёй навукі. Гэта тое ж самае, што спытаць у яго, ці мела месца забойства. Заключэнне прафесара Лукашанца з'яўляецца толькі прыватным меркаваннем вучонага, якое не можа быць пакладзенае ў аснову абвінавачвання» - казала пракурор.

Пракурор звяртае ўвагу суддзі, што дзейнасць Пятрухіна мае публічны характар.

«Раней судзімы не быў, але прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. З'яўляецца ІП. Характарызуецца станоўча. Прашу прызнаць Пятрухіна вінаватым і прызначыць паводле арт.188 КК 100 б.а. паводле арт.189 КК - абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем і спагнаннем шкоды на карысць пацярпелых».

Па сукупнасці - абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф.

У спрэчкі ўступіла адвакат пацярпелых, якая пачала адразу казаць пра Біблію і канстытуцыі развітых краін, а потым доўга абгрунтоўвала маральныя пакуты сваіх падабаронных. Падтрымлівае просьбу давернікаў.

Адвакат кажа, што пацярпелыя не заслугоўвалі фармавання такога стаўлення з боку грамадства. Папрасіла, каб суд улічыў маральную шкоду: 3000 рублёў - Сяргею Ігнацюку; па 1 500 - астатнім тром. А таксама прыбраць абразлівы ролік з інтэрнэту.

Кажа адвакат Пятрухіна:

«Калі ў пракуратуры былі 8 раз сумневы з нагоды збіцця Камінскага, ці быў у дзеяннях Ігнацюка склад злачынства? Дык чаму ў Пятрухіна гэтая сітуацыя не можа выклікаць сумневы?»

Таксама адвакат Пятрухіна паказала на блытаныя паказанні пацярпелых. Ігнацюк адразу казаў, што наогул да Камінскага не ўжывалася ніякае фізічнае ўздзеянне. Потым ён кажа, што не ўжывалася менавіта на тэрыторыі міліцыі...

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках