19 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cвятлана Алексіевіч: На абарону Курапатаў павінны выходзіць не сотні, а сотні тысяч чалавек

24
Cвятлана Алексіевіч: На абарону Курапатаў павінны выходзіць не сотні, а сотні тысяч чалавек
CВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Як гэта было б ва ўсякай краіне.

Курапаты - гэта вялікае выпрабаванне для ўсіх беларусаў. Пра гэта ў каментары «Белсату» заявіла беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святлана Алексіевіч у каментары знішчэння крыжоў на месцы народнага мемарыялу.

Cвятлана Алексіевіч адзначыла, што на вячэрнія малітвы, акцыі ў Курапатах і Менску павінны прыходзіць не сотні чалавек, а «тысячы і сотні тысяч, як гэта было ў кожнай краіне».

«Што ж такое з намі адбылося, што мы няздольныя супраціўляцца? Я думаю, што гэта не перажытая псіхалогія ахвяры. Наша жыццё ў лагеры, якое яшчэ прадаўжаецца, было занадта доўгім. І кожны адчувае сябе ахвярай, ніхто не адчувае сябе адказным за нешта. Ніхто не задае пытанні ні ў школе, ні дома пра віну, пра грэх, пра тое, што трэба зрабіць. І таму з намі можна рабіць усё», - адзначыла Святлана Алексіевіч.

На яе думку, улады дзейнічаюць выключна ў той прасторы і на той адлегласці, якія ёй дазваляюць людзі. І тое, што робяць улады Беларусі, у тым ліку «выкарчоўваюць крыжы, якія паставіў народ, руйнуюць народны пантэон», кажа пра тое, што «мы па-ранейшаму паводзім сябе, як у лагеры, што гэта ўсё нас не тычыцца, што гэта не мы», - рэзюмавала Нобелеўская лаўрэатка.

Нагадаем, партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебну «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38).

4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча ў цэнтры Менску адбыўся малебен, у якім узялі ўдзел блізу 1000 чалавек.

Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

12 красавіка ўлады зноў знішчылі 50 крыжоў па перыметры Курапатаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках