28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія выдаткуе 200 мільёнаў еўраў на газаправод Нарвегія-Польшча

1
Еўракамісія выдаткуе 200 мільёнаў еўраў на газаправод Нарвегія-Польшча

Еўракамісія прадугледзела дадатковае фінансаванне на будаўніцтва газаправода Baltic Pipe.

Газаправод злучыць Польшчу, Данію і Нарвегію. Пагадненне аб выдачы на гэты праект гранта сумай амаль 215 мільёнаў еўраў падпісанае ў панядзелак, 15 красавіка, у Брусэлі ў прысутнасці віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі ў энэргетыцы Мараша Шэфчавіча і прэм'ера Польшчы Матэвуша Маравецкага, паведамляе прэс-служба Еўракамісіі, піша «Нямецкая хваля».

Плануецца, што Baltic Pipe дазволіць з 2022 года пастаўляць газ з Паўночнага мора ў Польшчу і пасля - у краіны Балтыі. Акрамя таго, па трубаправодзе змогуць транспартаваць газ з Польшчы (у тым ліку пастаўлены ў гэтую краіну звадкаваны прыродны газ, СПГ) у Данію і Швэцыю, дадаюць у Еўракамісіі. Раней Брусэль ужо выдаткоўваў сродкі на эканамічную і тэхнічную ацэнку праекту.

У 2018 годзе газ з Расеі склаў амаль 67 адсоткаў газу, імпартаванага ў Польшчу дзяржаўнай нафтагазавай кампаніяй PGNiG. Baltic Pipe - частка стратэгіі Варшавы для зніжэння сваёй залежнасці ад расейскага газу.

Еўразвяз імкнецца да дыверсіфікацыі паставак газу на свой рынак, напрыклад, за кошт СПГ, а таксама за кошт новых трубаправодаў, такіх як EastMed Pipeline, які павінен злучыць радовішча ва ўсходнім Міжземнамор'і з Грэцыяй і Італіяй. Паколькі сістэма газаправодаў у ЕЗ развітая вельмі нераўнамерна, Брусэль спрыяе таксама пракладцы новых труб з мэтай развіцця адзінага рынку блакітнага паліва ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках