18 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Мадура

1
Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Мадура

Раней Канада ўнесла ў санкцыйныя спісы 70 венесуэльскіх грамадзян, у тым ліку і Мадура.

Улады Канады ўнеслі яшчэ 43 грамадзян Венесуэлы ва ўжо існуючы санкцыйны спіс. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў Канады.

У адказ на спробы рэжыму Нікаласа Мадура ўзмацніць сваё аўтарытарнае кіраванне ў Венесуэле Канада абвясціла пра чацвёрты раўнд санкцый у дачыненні да ключавых фігур гэтага рэжыму.

«У адпаведнасці з законам аб «асаблівых эканамічных захадах» кіраўнік МЗС Канады Крыстыя Фрыланд абвясціў аб мэтанакіраваных санкцыях супраць 43 асоб, адказных за пагаршэнне сітуацыі ў Венесуэле. Яны з'яўляюцца высокапастаўленымі чыноўнікамі рэжыму Мадура, рэгіянальнымі губернатарамі і/або непасрэдна ўцягнутыя ў дзейнасць, якая падрывала дэмакратычныя інстытуты», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней Атава ўнесла ў санкцыйныя спісы 70 венесуэльскіх грамадзян, у тым ліку і Мадура.

Раней дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея заявіў, што Злучаныя ЗША не дазволяць Расеі дапамагчы захаваць уладу ў Венесуэле рэжыму Нікаласа Мадура падобна рэжыму Башара Асада ў Сірыі.

Акрамя таго, вярхоўны суд Гішпаніі пастанавіў заключыць у турму былога кіраўніка вайсковай разведкі Венесуэлы Уга Карвахаля. Як паведамлялася, Злучаныя Штаты накіравалі Гішпаніі запыт аб экстрадыцыі Карвахаля. Вашынгтон мяркуе, што ў яго ёсць каштоўная інфармацыя датычная дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках