19 красавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад малебнам каля адміністрацыі Лукашэнкі затрымалі Вячаслава Касінерава

3
Перад малебнам каля адміністрацыі Лукашэнкі затрымалі Вячаслава Касінерава
ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ

Актывіста і яго жонку арыштавалі на падыходзе да адміністрацыі дыктатара.

У Менску напярэдадні набажэнства за вызваленне Беларусі ад лукавага арыштаваны актывіст Вячаслаў Касінераў і яго жонка Марына.

Пра гэта Касінераў паспеў паведаміць на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, да новага малебны «Вызвалі нас ад лукавага» каля адміністрацыі Лукашэнкі па адрасе Карла Маркса, 38 заклікала партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў - месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.

12 красавіка ўлады знішчылі яшчэ 50 крыжоў у Курапатах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках