23 красавiка 2024, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд знішчыў 150 тон яблыкаў з Беларусі

40
Рассельгаснагляд знішчыў 150 тон яблыкаў з Беларусі

Таксама былі знішчаны 4,5 тоны пекінскай капусты, таматаў, баклажанаў, пятрушкі і кропу.

На палігонах у Бранскай і Смаленскай абласцях знішчылі больш за 150 т нелегальна ўвезеных яблыкаў, паведамляе Рассельгаснагляд.

Паводле звесткак ведамства, у Смаленскай вобласці затрымалі грузавікі з яблыкамі невядомага паходжання агульнай вагой 148 т. Было ўстаноўлена, што іх завезлі з тэрыторыі Беларусі без фітасанітарных сертыфікатаў і суправаджальных дакументаў. «Пры гэтым адна з партый накіроўвалася пад выглядам тавару прыкрыцця - кухонных прыладаў», - указаў Рассельгаснагляд. Тавар знішчылі на палігонах «СпецАТХ» і «Шчытнікі».

Акрамя таго, у Бранскай вобласці знішчылі 4,5 т рознай прадукцыі, ўвезенай з беларускай тэрыторыі, у тым ліку яблыкі, пекінскую капусту, таматы, баклажаны, пятрушку і кроп. «Усе грузы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам знішчаны шляхам пахавання пасля папярэдняга драбнення», - растлумачыў Рассельгаснагляд.

Раней стала вядома, што Рассельгаснагляд забараніў увоз яблыкаў і груш з Беларусі ў Расею з 12 красавіка. Прычынай забароны стала падазрэнне, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў Расею ўвозяцца прадукты з санкцыйных краін. За першы тыдзень красавіка на мяжы затрымалі 36 машын з такімі прадуктамі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках