24 красавiка 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы актывістаў паралізавалі цэнтр Лондана, патрабуючы дзеянняў супраць змены клімату

5
Тысячы актывістаў паралізавалі цэнтр Лондана, патрабуючы дзеянняў супраць змены клімату
ФОТА: ТЕЛЕГРАФ

Актывісты спявалі песні і трымалі траспаранты з надпісамі «Няма планеты «Б».

Тысячы экалагічных актывістаў паралізавалі частку цэнтральнага Лондана ў панядзелак, спрабуючы прымусіць урад рабіць больш для барацьбы са зменай клімату.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Актывісты спявалі песні і трымалі траспаранты з надпісамі «Няма планеты «Б» і «Выміранне - гэта назаўсёды» ў адных з самых знакавых месцах сталіцы.

Між іншым, яны заблакавалі Мармуровую арку, Оксфардскую плошчу, мост Ватэрлоо. Блакаванне дарог будзе працягвацца на працягу ночы і на наступны дзень у кожным з гэтых месцаў, і дэманстранты кажуць, што пратэсты могуць доўжыцца не менш за тыдзень.

«Я зразумела, што падпісваць петыцыі і пісаць лісты недастаткова. Патрэбныя рэальныя дзеянні», - сказала 66-гадовая Даяна Макен, пенсіянерка з паўднёвага Лондана, якая трымала банер пасярод заблакаванай дарогі. «Гэта як сусветная вайна. Мы павінны перайсці на ваенныя рэйкі».

Як вядома, мінулы год працягнуў тэндэнцыю самых цёплых гадоў у гісторыі назіранняў, што не перарывалася з 2015 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках