29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах памаліліся ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў

5
У Баранавічах памаліліся ў знак салідарнасці з абаронцамі Курапатаў
ФОТА: АЛЯКСАНДР ШВЕД

Малітва адбылася каля Крыжа пакут.

Сябры «Народнай грамады» і дэмакратычныя актывісты прыбралі тэрыторыю каля Крыжа ахвярам гвалту 1939-1953 гадоў, а потым наладзілі сумесную малітву, піша Intex-Press.

Мерапрыемства адбылося 14 красавіка каля Крыжа пакут, які стаіць на месцы былой турмы НКУС «Крывое кола».

- Увесь час за намі назіралі супрацоўнікі міліцыі. На 8 актывістаў - 8 міліцыянтаў, - распавёў Intex-press Аляксандр Швед, адзін з удзельнікаў мерапрыемства.

З ягоных слоў, інфармацыю аб правядзенні малітвы ён размясціў у сацыяльных сетках, і супрацоўнікі міліцыі, відаць, менавіта адтуль даведаліся пра мерапрыемства. Нікога з удзельнікаў малітвы міліцыянты не затрымлівалі.

ФОТА: АЛЯКСАНДР ШВЕД
АКТЫВІСТЫ ПАДЧАС МАЛІТВЫ Ў ЗНАК САЛІДАРНАСЦІ З АБАРОНЦАМІ КУРАПАТАЎ КАЛЯ КРЫЖА ПАКУТ У БАРАНАВІЧАХ
ФОТА: АЛЯКСАНДР ШВЕД
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках