25 красавiка 2024, Чацвер, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Трэба не на суботнікі людзей заганяць, а заахвочваць валанцёрства

8
Леанід Судаленка: Трэба не на суботнікі людзей заганяць, а заахвочваць валанцёрства
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Абвешчаны суботнік юрыст называе прымусам да бясплатнай працы.

20 красавіка ў Беларусі аб'яўлены днём рэспубліканскага суботніка, урад вызначыў, хто, дзе і як у гэтую суботу будзе працаваць бясплатна. Сітуацыю з суботнікамі каментуе praca-by.info прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

Абвешчаны суботнік юрыст называе прымусам да бясплатнай працы і заклікае больш актыўна развіваць валанцёрства. Бясплатная праца ва ўсім свеце з'яўляецца добраахвотнай і яе выконваюць валанцёры. Да такой працы заахвочваюць, яе паважаюць у грамадстве, бо людзі бязвыплатна выдаткоўваюць свой час на грамадска значныя мэты, не залежна ад таго, якую працу яны выконваюць альбо якую аказваюць паслугу. І галоўнае, валанцёры самі наважваюць, што, калі і як ім зрабіць.

«Суботнікі, якія праводзяцца ў нас, даўно не выпраменьваюць шчырага энтузіязму людзей, бо ператварыліся ў казённа-абавязковыя мерапрыемствы. Давайце вернемся да пастановы ўрада, якая за нас вызначыла, што, калі і як мы павінны рабіць! Нам прапануецца два варыянты - праца на працоўных месцах і добраўпарадкаванне населеных пунктаў. І абодва варыянты нясуць у сабе прымус!», - заявіў Судаленка.

На загад Урада кіраўнікі дзяржарганізацый абавязаны, цытата: «прыняць асабісты ўдзел у суботніку з выездам на сваю малую радзіму». Уявіце сабе начальніка, які нарадзіўся па-за Беларуссю. Як яму выканаць гэтае прадпісанне? Яшчэ адным прыкладам прымусу да працы інспектар называе ўтрыманне з заробкаў работнікаў, для якіх субота з'яўляецца працоўным днём. І хоць у Пастанове ідзе спасылка на згоду работнікаў, памер такіх утрыманняў загадана вызначаць калектывамі работнікаў.

- Уявіце сітуацыю. Працоўны не даў згоды на ўтрыманне альбо пагадзіўся толькі на частку. А калектыў яму заяўляе - 100% дзённага заробку на стол! Як яму быць, што рабіць, калі зноў жа, у канцы года працоўны кантракт сканчаецца. У каго павернецца язык ва ўмовах часовай занятасці сітуацыю, якая склалася назваць шчырым энтузіязмам?, - дадаў прафзвязны юрыст, - у якую б прыгожую ідэалагічную абгортку ўлада не спрабавала спакаваць калектыўныя бясплатныя працы, такая тыповая савецкая з'ява як суботнікі павінна сысці ў нябыт. Толькі розныя формы добраахвотнага валанцёрства выклікаюць павагу ва ўсім свеце. Трэба не на суботнікі людзей заганяць, а заахвочваць валанцёрства, - дадаў ён.

Калі вы сутыкнуліся з прымусам да ўдзелу ў суботніку або з прымусовым утрыманнем сум, звяртайцеся ў незалежны прафзвяз РЭП. Наша юрыдычная служба разгледзіць кожны зварот.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках