19 красавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святыя рэліквіі ацалелі пры пажары ў Нотр-Даме

2
Святыя рэліквіі ацалелі пры пажары ў Нотр-Даме
ФОТА: THIBAULT CAMUS/AP

У саборы захоўваўся цярновы вянок Хрыста.

Рэліквіі сабора Нотр-Дам дэ Пары, дзе ў панядзелак увечары пачаўся пажар, знаходзяцца ў бяспецы. Пра гэта са спасылкай на аднаго з пажарных паведамляе тэлеканал France-Info (пераклад - РБК).

А 20:20 мясцовага часу (21:20 Менск) супрацоўнік экстраных службаў заявіў, што фрагмент цярновага вянка Хрыста, які быў дастаўлены ў сабор ў 1239 годзе, знаходзіцца ў бяспецы. Таксама захаваная туніка караля Людовіка IX Святога, удакладняе Le Figaro са спасылкай на прадстаўніка сабора.

Пазней гэтую інфармацыю са спасылкай на аднаго святара сабора, айца Фрэдэрыка, пацвердзіў у Twitter журналіст выдання Paris Match Нікаля Дэлесаль. Усе каштоўнасці, якія знаходзіліся ўнутры сабора, у тым ліку яго скарбніца і цярновы вянок, выратаваныя, напісаў ён. Прадстаўнік сабора заявіў выданню France-Info, што рэліквіі ляжаць у скарбніцы, якая не пацярпела ад пажару.

Затым аб тым, што ўсе святыя прадметы засталіся цэлыя, распавяла ў сваім Twitter мэр Парыжа Анн Ідальга.

У пятніцу, 12 красавіка, удакладняе Le Figaro, фрагмент цярновага вянка знаходзіўся ў рызніцы. Як атрымалася выратаваць святыя прадметы, французскія СМІ не тлумачаць.

Прадстаўнік сабора Андрэ Фено раней сцвярджаў, што ўсе драўляныя інтэр'еры сабора, хутчэй за ўсё, знішчаныя.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці ў сталіцы Францыі адбыўся ўвечары 15 красавіка. Паводле папярэдніх звестак, гэта адбылося праз рэстаўрацыйныя работы. У будынку абрынуўся усталяваны ў XIX стагоддзі шпіль і дах, затым агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках