18 красавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Абляк: Атрымліваецца наадварот - людзей у Берасці выходзіць яшчэ больш

2
Аляксандр Абляк: Атрымліваецца наадварот - людзей у Берасці выходзіць яшчэ больш

Экалагічныя акцыі ўжо даўно сталі палітычнымі.

14 красавіка ў цэнтры Берасця на пратэст супраць акумулятарнага завода выйшлі некалькі сотняў чалавек. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі акцыі спрабавалі адбіваць паплечнікаў ад людзей у цывільным, сем удзельнікаў шэсця патрапілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Адзін з затрыманых, Аляксандр Абляк, распавёў у жывым эфіры «Белсата», чаму ўлады сталі дзейнічаць больш жорстка - і да чаго гэта стала прыводзіць.

Берасцеец Аляксандр Абляк, які стаў лідарам пратэсту ў мінулую нядзелю, у эфіры «Гарачага каментара» заявіў, што затрыманні 14 кастрычніка - спроба ўладаў «запалохаць людзей, каб менш выходзіла на вуліцы, каб пратэсты скончыліся».

Пераслед Сяргея Пятрухіна, якому пагражае да двух гадоў «хіміі», берасцеец патлумачыў жаданнем уладаў перашкодзіць блогеру асвятляць гэтыя акцыі і самому ўдзельнічаць у іх.

На думку актывіста, экалагічныя акцыі, якімі спачатку былі выступы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, ужо даўно сталі палітычнымі.

«Тое, што пачалі рабіць улады і «праваахоўнікі», сведчыць аб тым, што без палітыкі тут ніяк не абысціся. Прычым, самі ўлады нас туды і цягнуць», - мяркуе Абляк.

Актывіст упэўнены, што масавыя акцыі цягам апошніх тыдняў - эфект дзеянняў ўладаў.

«Яны спрабуюць нас запалохаць, а адбываецца ўсё наадварот: людзей выходзіць яшчэ больш», - дадаў Аляксандр Абляк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках