19 красавiка 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Канашыц: Берасце замахнулася на барысаўскае чэмпіёнства ўсур'ёз

4
Сяргей Канашыц: Берасце замахнулася на барысаўскае чэмпіёнства ўсур'ёз

Ці чакае беларускі футбол змена лідара?

Журналіст Сяргей Канашыц успамінае галоўны матч мінулага тура чэмпіянату Беларусі, аналізуе праблемы БАТЭ, параўноўвае берасцейскае "Дынама" з лонданскім "Арсеналам", піша "Прессбол".

- Антураж у Барысаве цешыў: амаль поўныя трыбуны, гучныя заўзятары, даволі жвавая гульня. У першыя хвіліны і зусім склалася ўражанне, што супраць БАТЭ выйшаў гуляць лонданскі "Арсенал": Берасце, нягледзячы на аўтарытэты, шчыльна і хутка забрала ініцыятыву да сваіх ног і па-гаспадарску асела каля брамы барысаўцаў. Увогуле, "Дынама" дамінавала, а іх нетыповая для дынамаўскіх колераў форма пунсовых адценняў толькі ўзмацняла візуальнае адчуванне футбола экстра класа.

"Агульныя ўражанні пасля гульні нямоцна адрозніваліся ад стартавых: Берасце замахнулася на барысаўскае чэмпіёнства ўсур'ёз. Хоць БАТЭ супраць "Дынама" правёў далёка не лепшы свой матч - патэнцыял каманды Аляксея Багі відавочна значна вышэйшы. Як здалося, у другім тайме гаспадарам не ставала свежасці ў атацы (годнай змены Мікалаю Сігневічу, на жаль, пакуль няма), а таксама разумнай галавы і ўмелых ног Аляксандра Глеба. Яго адсутнасць у заяўцы БАТЭ выклікала здзіўленне, але Бага пасля матчу зняў пытанні: ветэран прыхварэў. Але і без Глеба БАТЭ меў усе шанцы не проста ад адбараніцца, але і даціснуць "Дынама", якое пакуль хутка не бяжыць, хоць і вельмі імкнецца. Адзін толькі Антон Сарока мог стаць двойчы героем матчу, але ў абодвух выпадках умудрыўся так няўмела падставіць галаву пад мяч, што той мінуў рамку брамы спаборніка ў сітуацыі, калі, здавалася, дзявацца яму проста няма куды. Нават Арцём Мілеўскі пасля гульні паціснуў плячыма: "Сарока нам двойчы дараваў". Затое сам Мілеўскі нікому дараваць не збіраўся. Менавіта ён пачаў галявую атаку сваёй каманды пасам на Паўла Савіцкага. Мяч у выніку апынуўся ў Паўла Няхайчыка, які майстэрскім ударам і вызначыў зыход самага прынцыповага пакуль матчу цяперашняга чэмпіянату.

Галоўнае ўдарнае трыа берасцейцаў зноў зрабіла сваю справу, а Няхайчык у цяперашнім першынстве пакуль ні разу не сыходзіў з поля без гола. "Дынама" наступае. І гэта цяпер не проста словы", - піша Канашыц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках