20 красавiка 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія мільярдэры ахвяравалі 300 мільёнаў еўраў на аднаўленне Нотр-Дама

20
Французскія мільярдэры ахвяравалі 300 мільёнаў еўраў на аднаўленне Нотр-Дама
Фота: Mustafa Yalcin/Anadolu Agency/Getty Images

Найбагацейшыя бізнэсоўцы Францыі надумалі фінансава дапамагчы аднаўленню сімвала Парыжа.

Французскі бізнэсовец Франсуа-Анры Піно ахвяраваў 100 мільёнаў еўраў на рэстаўрацыю сабора Парыжскай Маткі Боскай, пацярпелага ад моцнага пажару, піша «Медуза».

«Гэта трагедыя, якая закранае ўсіх французаў. Усе хочуць як мага хутчэй аднавіць гэтую каштоўнасць нашай агульнай спадчыны», - гаворыцца ў заяве Піно. Сродкі будуць выдадзеныя з фондаў якая належыць мільярдэру кампаніі Artemis.

Яшчэ адзін буйны французскі бізнэсовец, прэзідэнт групы кампаній LVMH Бернар Арно абвясціў, што выдае 200 мільёнаў еўраў на аднаўленне Нотр-Дама.

Пажар у саборы Парыжскай Боскай Маткі адбыўся ўвечары 15 красавіка. З-за ўзгарання, паводле папярэдніх звестак, што ўзнікла падчас рэстаўрацыйных работ, абрынуліся шпіль і дах сабора. Адкрытае гарэнне ў будынку працягвалася больш за дзевяць гадзін. Пажарнікам удалося выратаваць каркас Нотр-Дама і рэліквіі, якія захоўваліся ў ім.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў, што сабор будзе адноўлены.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках