16 красавiка 2024, aўторак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала закупляць газ у Туркменістане

4
Расея пачала закупляць газ у Туркменістане

У той жа дзень Рада Еўразвязу канчаткова зацвердзіла змены ў Газавай дырэктыве ЕЗ.

Туркменістан аднавіў пастаўкі газу ў Расею. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на туркменскія СМІ.

Паводле іх інфармацыі, пастаўкі працягваюцца ў рамках дзейнага 25-гадовага кантракту з Газпрамам, які быў укладзены ў 2003 годзе. У сакавіку 2016 года расейскі газавы манапаліст скасаваў кантракт з Туркменгазам. Газпрам спаслаўся на "сур'ёзнае парушэнне кантракту" Туркменістанам, а таксама запатрабаваў перагляду кошту туркменскага газу прамінулай датай - за перыяд з 2010 да 2015 года.

Як паведамлялася, у той жа дзень, 15 красавіка, Рада Еўразвязу канчаткова зацвердзіла змены ў Газавай дырэктыве ЕЗ. Яны распаўсюджваюць еўрапейскія нормы, якія рэгулююць газаправоды ўнутры аб'яднання, на трубы, якія вядуць з трэціх краін у ЕЗ. Дырэктыва закранае Паўночны струмень-2, па якім газ з Расеі па дне Балтыйскага мора плануюць дастаўляць у Нямеччыну. Змены патрабуюць, сярод іншага, доступу трэціх кампаній-вытворцаў да Паўночнага струменю-2.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках