20 красавiка 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да гмаху, які будуюць сербскія сябры Лукашэнкі, дадалі яшчэ два паверхі

13
Да гмаху, які будуюць сербскія сябры Лукашэнкі, дадалі яшчэ два паверхі
Фота: @Alex_Cheese

Сталічныя архітэктары называюць гэты будынак здзекам з гісторыі.

На Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менска працягваецца будаўніцтва офісна-гандлёвага цэнтра "БК Капітал". Сталічныя архітэктары ўжо называлі гэты гмах, якую будуюць на месцы музея Вялікай Айчыннай вайны, "смерцю беларускай архітэктуры" і "здзекам з гісторыі", піша "Еўрарадыё".

У канцы студзеня 2019 года з'явіліся навіны, што "БК Капітал" дасягнуў фінальнай вышыні. Бізнэс-цэнтр быў вышэйшы за Палаца прафсаюзаў і супастаўным вышынёй з офісным будынкам на Інтэрнацыянальнай, 36. Але 15 красавіка карыстальнік твітару Čyz заўважыў, што з адваротнага боку новабуд... непрыкметна вырас яшчэ на два паверхі!

Бізнэс-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы будуецца на замову кампаніі "Белінтэ-Роба", якая ўваходзіць у Dana Holdings братоў Карычаў. Сербская кампанія актыўна забудоўвае Менск: сярод яе праектаў - комплекс "Маяк Менска" каля Нацыянальнай бібліятэкі, буйны гандлёвы цэнтр "Дана Мол" на станцыі метро "Усход", комплекс "Менск-Мір" у раёне вуліцы Аэрадромная.

У будынку бізнэс-цэнтра на Кастрычніцкай плошчы будуць размяшчацца гандлёвыя плошчы, офісы, апартаменты і рэстарацыя з агляднай тэрасай на даху.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках