19 красавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ды Расея: ці адкрыецца чарговы фронт дыпламатычнай вайны?

1
Літва ды Расея: ці адкрыецца чарговы фронт дыпламатычнай вайны?
АНДЖЭЙ ПУКШТА

Літоўскага амбасадара адклікалі з РФ у тым ліку і праз пагрозы.

Некалькі дзён таму міністэрства замежных спраў Літвы прыняло пастанову адклікаць амбасадара з Расеі.

Сайт Charter97.org звярнуўся па каментар да Анджэя Пукшты, літоўскага палітолага, кіраўніка кафедры паліталогіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне.

- Што паслужыла прычынай адклікання пасла Літвы ў Расеі?

- Рэмігіюса Матузаса, літоўскага амбасадара ў Расеі, МЗС Літвы адклікала на кансультацыі, якія будуць прадаўжацца цягам сямі дзён. Прычынай, паводле якой МЗС наважыла пайсці на такі крок, з'яўляецца тое, што амбасадар праходзіць як спецыяльны сведка (статус спецыяльнага сведкі прысвойваецца ў тым выпадку, калі асоба апытваецца аб яе дзеяннях, але падстаў для выстаўлення падазрэнняў недастаткова - рэд.) паводле карупцыйнай справы аб выдачы візы ў зону Шэнген Рынату Насыраву, бізнэсоўцу і ўладальніку аднаго з расейскіх банкаў. Справай займаецца служба спецыяльных расследаванняў.

- Гэта асноўная прычына, праз якую МЗС наважыла адклікаць пасла?

- Не. Ёсць яшчэ адна. Пытанне гарантавання бяспекі супрацоўнікам амбасады Літвы ў Маскве, у адрас якіх пасля таго, як літоўскі суд абвясціў вердыкт паводле справы аб падзеях 13 студзеня 1991 года (савецкія вайскоўцы ўзялі штурмам віленскі тэлецэнтр - рэд.), пасыпаліся пагрозы. Вынесеным 27 сакавіка прысудам суда ў справе 13 студзеня 67 грамадзян Расеі, Беларусі ды Украіны завочна былі асуджаныя на пазбаўленне волі ад 4-х да 14-і гадоў. Сярод асуджаных - Дзмітрый Язаў, які займаў падчас трагічных падзей у Вільні пасаду міністра абароны СССР.

Сукупнасць усіх падзей, уласна кажучы, і прывяла да таго, што ў замежнапалітычным міністэрстве Літвы прынялі пастанову адклікаць амбасадара для кансультацый.

- Дачыненні паміж Вільняй і Масквой чакае чарговы віток напружанасці?

- Пакуль што дакладна адказаць на гэтае пытанне мне не ўяўляецца магчымым, бо ў сучаснай гісторыі стасункаў паміж Вільняй і Крамлём неаднаразова здараліся перыяды напружанасці. Канкрэтна ў гэтым выпадку магу толькі сказаць, што спадзяюся, што здолеем пазбегнуць адкрыцця чарговага фронту дыпламатычнай вайны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках