28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Больш за 40% украінцаў хочуць правядзення дэбатаў паміж Зяленскім і Парашэнкам

12
Апытанне: Больш за 40% украінцаў хочуць правядзення дэбатаў паміж Зяленскім і Парашэнкам
ІЛЮСТРАЦЫЯ 24TV.UA

14,9% рэспандэнтаў сцвярджаюць, што дэбаты будуць вызначальнымі для іх выбару.

41,9% украінцаў уважаюць за неабходнае правядзенне дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Пятром Парашэнкам і Уладзімірам Зяленскім, паведамляе «Новое время».

Такія вынікі апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі.

26,7% апытаных хочуць, каб дэбаты адбыліся, але ўважвюць іх за неабавязковыя.

24,7% рэспандэнтаў назвалі дэбаты непатрэбнымі, а 6,6% не вызначыліся са сваёй пазіцыяй або адмовіліся адказваць.

Пры гэтым 51,3% украінцаў адказалі, што дэбаты не з'яўляюцца важнымі для выбару, за каго галасаваць. Яшчэ 8,4% не вызначыліся з выбарам або адмовіліся адказваць.

14,9% рэспандэнтаў сцвярджаюць, што дэбаты будуць вызначальнымі для іх выбару. Яшчэ 25,3% сцвярджаюць, што вынікі дэбатаў з'яўляецца хутчэй важнымі для іх: яны буду ўлічваць вынікі дэбатаў, але ёсць і іншыя важныя пытанні, на падставе якіх прымаецца пастанова і робіцца выбар.

Апытанне праводзілася з 9 да 14 красавіка. Было апытана 2004 чалавек ва ўсіх рэгіёнах Украіны, за выключэннем акупаваных тэрыторый Данбаса і Крыма.

Другі тур выбараў прэзідэнта Украіны адбудзецца 21 красавіка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках