25 красавiка 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штучны інтэлект раскрыў канцоўку серыяла «Гульні тронаў»

3
Штучны інтэлект раскрыў канцоўку серыяла «Гульні тронаў»

Хто ж выжыве ў фінальнай бітве?

Праграмісты з Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта стварылі адмысловы алгарытм, які навучыўся прадказваць канец папулярнага серыяла «Гульні тронаў», заключны 8 сезон якога стартаваў 14 красавіка, піша segodnya.ua.

Спецыяльны алгарытм, запушчаны на суперкампутары, змог выдаць інфармацыю пра тое, хто з герояў загіне, а хто застанецца ў жывых да канца серыяла з найбольшай імавернасцю.

Хто ж выжыве ў фінальнай бітве з белымі хадакімі ў заключным сезоне? На думку кампутарнай праграмы, ніхто, акрамя самой Маці Цмокаў Дэенерыс Таргарыен, з невялікай імавернасцю гібелі 0,9%. Тым часам персанаж, які, хутчэй за ўсё, памрэ ў 8 сезоне першым - Сір Брон Чэрнаводны з імавернасцю смерці 93,5%.

Каманда даследчыкаў выкарыстала метады, якія выкарыстоўваюцца ў аналізе медыцынскіх і страхавых звестак. Страхавыя кампаніі здабываюць статыстычныя звесткі аб працягласці жыцця кожнай канкрэтнай застрахаванай асобы. Затым алгарытм апрацоўвае звесткі і прагназуе, колькі пражыве чалавек, а страхавая кампанія ацэньвае рызыкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках