19 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: Я не мог маўчаць, бо гэта абраза крыжа

8
Тадэвуш Кандрусевіч: Я не мог маўчаць, бо гэта абраза крыжа
ФОТА: TUT.BY

Лісты арцыбіскупа ўладам з нагоды знішчэння крыжоў у Курапатах трэба ўважаць за афіцыйны зварот.

Перад тым, як ладзіць «добраўпарадкаванне» ў Курапатах, адказным асобам варта было параіцца з рэлігійнай супольнасцю, што рабіць з усталяванымі там крыжамі, заявіў на прэс-канферэнцыі 16 красавіка ў Менску старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе tut.by са спасылкай на БелаПАН.

«Вялікі пост - у цэнтры свайго ўвагі ў касцёле, праваслаўнай царкве, усімі хрысціянамі мы пакланяемся крыжу, - адзначыў каталіцкі іерарх. - Кожную пятніцу і ў іншыя дні ў нашых храмах праходзяць малітвы крыжовага шляху. І ў гэты ж час знішчаюцца крыжы. З дазволам або без дазволу ўсталяваныя - гэта ўжо іншая справа. Я за тое, каб усё было паводле закона, аднак, калі іх усталёўвалі, асабліва ніхто там не супярэчыў. Крыж - гэта сімвал хрысціянства. Я перакананы ў тым, што, напэўна, трэба добраўпарадкаваць Курапаты, але можна гэта зрабіць іншым чынам».

«Мы таксама здымаем крыжы з вежаў нашых касцёлаў, выносім з іх абразы, бо часам музеі просяць, а часцей за ўсё робім гэта, каб іх рэстаўраваць. Але можаце сабе ўявіць, што было б, калі б святар перад гэтым не праінфармаваў вернікаў? Гэта цэлая вайна! Куды знік крыж, абраз? Гэта святыя рэчы для людзей. Але калі мы тлумачым, то няма ніякай праблемы», - дадаў ён.

Арцыбіскуп упэўнены, што калі б адказныя асобы папярэдзілі грамадства аб планах па добраўпарадкаванні Курапатаў, негатыўнай рэакцыі з боку людзей не было б. Ён мяркуе, што «трэба было заклікаць прадстаўнікоў розных канфесій, рэлігій і сказаць, што ёсць такі праект, трэба добраўпарадкаваць, маўляў, што мы тут можам зрабіць».

«Можа, сапраўды гэты крыж можна пераставіць трохі, калі ў адным месцы ён перашкаджае тэхніцы, а потым яго назад паставіць. Я ўпэўнены, калі б гэта было зроблена, ніякага шуму і пратэстаў не было б. Але так не было зроблена ні ў першы раз, ні ў другі. Таму я не мог маўчаць, бо гэта абраза крыжа», - заявіў мітрапаліт.

Як адзначыў Кандрусевіч, лісты, якімі ён адрэагаваў на два выпадкі масавага знішчэння крыжоў па перыметры Курапатаў, можна ўважаць за афіцыйныя звароты да ўладаў.

Нагадаем, 4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў - месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Былі знесеныя і вывезеныя блізу 100 крыжоў.

12 красавіка ўлады знішчылі яшчэ 50 крыжоў у Курапатах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках