20 красавiка 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Улады мяркуюць, што хай лепш грошы згніюць на дзяржпрадпрыемстве, чым даць іх прыватніку»

11
«Улады мяркуюць, што хай лепш грошы згніюць на дзяржпрадпрыемстве, чым даць іх прыватніку»
Иллюстрационное фото

Былы старшыня калгаса раскрытыкаваў Лукашэнку.

Мікалай Лысенкаў, былы старшыня калгаса, пракаментаваў «Салідарнасці» апошнія заявы Лукашэнкі ў пытаннях сельскай гаспадаркі.

«Нагрузка калгасамі - шкода для бюджэту»

Падчас нядаўняга наведвання Лагойскага раёна Лукашэнка ўзгадаў пра старую ідэю і прапанаваў «дагрузіць» паспяховыя прадпрыемствы адсталымі калгасамі.

Мікалай Лысенкаў, які чатыры гады ўзначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Стаўбцоўскім раёне, уважае ідэю за бессэнсоўную. Ён нагадвае пра нядаўнюю заяву прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, сказаўшы, што прадукцыйнасць працы ў дзяржаўных ААТ у паўтара разы ніжэйшая, чым у прыватных.

- Тое ж самае ў сельскай гаспадарцы. Калгасы навязваюць для чаго? Каб у іх запампоўвалі грошы. Але прадукцыйнасць ад гэтага не падвысіцца, - сказаў «Салідарнасці» Мікалай Лысенкаў. - Больш за тое: такі захад дзяржаве невыгодны!

Прадпрыемства, якое далучае стратны калгас, атрымае менш прыбытку і заплаціць менш падаткаў з яго. Гэта значыць, такім чынам бюджэту прычыняецца шкода.

«Улады мяркуюць, што хай лепш грошы згніюць на дзяржпрадпрыемстве, чым даць іх прыватніку»

Ці можна ў рамках існай сістэмы павысіць эфектыўнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў? Мікалай Лысенка адказвае адмоўна. На ягоную думку, шлях для развіцця сельскай гаспадаркі ў Беларусі цалкам відавочны.

- Фермерскія гаспадаркі паспяхова развіваюцца самастойна. А ўявіце, калі ім даць дзяржпадтрымку? Ды яны замянілі б дзяржаўныя калгасы, - мяркуе Лысенкаў.

- Але абавязкова павінна быць сумленная канкурэнцыя. Выдаяце субсідыі дзяржпрадпрыемствам - давайце і прыватным! Але нашы ўлады баяцца даць прыватніку грошы. Думае, што прыватнік можа іх выкрасці, і хай гэтыя бюджэтныя сродкі лепш згніюць на дзяржпрадпрыемстве.

Ну і, вядома, пры новай сістэме ў сельскай гаспадарцы знікне вертыкаль улады. Ужо не скажаш калгасам: ідзіце на выбары, каб прыход быў 100%.

«Кожны павінен займацца сваёй справай»

Лукашэнка зноў пільна сочыць за пасяўной, падганяе кіраўнікоў, дае ўказанні нават што да саломы. Змагла б вертыкаль справіцца з сельскай гаспадаркай без ягонага пільнага кантролю?

- Гэта проста папулісцкі ход, - адзначае Мікалай Лысенкаў. - Тое, што ён ўказанні дае... Слухайце, у краіне 110 раёнаў, у кожным па 20 калгасаў, у суме выходзіць блізу дзвюх тысяч гаспадарак. Як імі можна кіраваць у ручным рэжыме? Я яшчэ разумею, што можна гэта рабіць у дачыненні БелАЗа, але калі б БелАЗаў было б дзве тысячы?

Кожны павінен займацца сваёй справай. Задача кіраўніка дзяржавы - займацца глабальнымі пытаннямі, а не глядзець, як пасеюць рэдзьку ці пасадзяць бульбу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках